Навука і тэхналогіі22

Памерла першая жанчына — лаўрэатка «матэматычнага Нобэля»

У ЗША памерла іранскі матэматык Марыям Мірзахані, якая стала тры гады таму першай у гісторыі жанчынай - лаўрэатам Філдсаўскай прэміі, самай прэстыжнай прэміі па матэматыцы, паведамляе ВВС.

фота з архіва Марыям Мірзахані

Паколькі Нобелеўская прэмія матэматыкам не ўручаецца, Філдсаўскую прэмію часта называюць «Нобелеўскай прэміяй для матэматыкаў».

Марыям Мірзахані было 40 гадоў. У 2013 годзе ў яе быў дыягнаставаны рак грудзей. Як паведамляецца, некалькі тыдняў таму ў яе выявіліся метастазы ў касцяным мозгу.

Мірзахані прысудзілі Філдсаўскую прэмію ў 2014 годзе за выдатны ўклад у дынаміку і геаметрыю рыманавых паверхняў і тэорыю прастор іх модуляў. Такім чынам, яна стала першай жанчынай-лаўрэатам і першым лаўрэатам з Ірана.

«Я спадзяюся, што гэтая ўзнагарода натхніць многіх дзяўчат і маладых жанчын — у гэтай краіне і па ўсім свеце — і дапаможа ім паверыць у свае сілы і магчымасць стаць лаўрэатам Філдсаўскай прэміі», — сказала тады член журы Франсэс Кіруон.

Філдсаўская прэмія ўручаецца з 1936 года адзін раз у чатыры гады на кожным міжнародным матэматычным кангрэсе. Лаўрэатамі становяцца двое, трое ці чацвёра маладых матэматыкаў не старэйшыя за 40 гадоў.

Мірзахані нарадзілася 3 мая 1977 года. Будучы падлеткам, яна двойчы — у 1994 і 1995 гадах — станавілася пераможцай Міжнароднай алімпіяды па матэматыцы. У 1999 годзе яна пераехала ў ЗША.

У 2004 годзе Мірзахані атрымала доктарскую ступень па матэматыцы ў Гарвардскім універсітэце. Яна спецыялізавалася на геаметрыі Лабачэўскага, тэорыі Тэйхмюлера, эргадычнай тэорыі і сімплектычнай геаметрыі.

З 2008 года яна выкладала ў Стэнфардскім універсітэце.

Каментары2

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць