У Косаве на Берасьцейшчыне адбыліся мерапрыемствы ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі, прымеркаваныя да 200-годзьдзя яго сьмерці. Дыпляматы ЗША, Польшчы, Украіны ды іншыя пасадзілі алею каля сядзібы-музэю Касьцюшкі, паведамляе радыё «Свабода».
У памяць аб Тадэвушу Касьцюшку ў косаўскім касьцёле, дзе ён быў ахрышчаны, адбылася імша. Пасьля яе прайшло ўскладаньне кветак да валуну з рэльефам змагара за свабоду каля сядзібы-музэя.

На мерапрыемстве прысутнічалі дыпляматы ЗША, Швайцарыі, Польшчы, Украіны і Расеі, дэлегацыя Фонду імя Касьцюшкі і іншыя госьці.

У сваёй прамове першы сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Элізабэт Льюіс прапанавала «ушанаваць ня сьмерць Касьцюшкі, а ягонае жыцьцё, ягоныя дасягненьні»:
«Унёсак Касьцюшкі ў амэрыканскую гісторыю добра вядомы і ў маёй краіне яго памятаюць зь вялікай павагай. Добра вядомы ягоны ўнёсак у амэрыканскую вайну за незалежнасьць. Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі, называў яго найчысьцейшым сынам свабоды. Свабода — ці гэта ня тая краіна, сынамі якой мы ўсе павінны быць?»

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік выказаўся, што «Касьцюшка — гэта асоба, якая нас лучыць і павінна лучыць яшчэ болей».

Пасьля ўскладаньня кветак і экскурсіі па музэю, амбасадары і госьці заклалі дубовую алею каля сядзібы-музэю Касьцюшкі.

-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Каментары