Здарэнні22

Жыхар Мінска краў кашалькі ў анкапацыентаў

У адной з клінік Мінскага раёна затрыманы жыхар сталіцы, які краў кашалькі пацыентаў, у тым ліку тых, хто праходзіў лячэнне ў анкалагічных аддзяленнях, паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

Заявы аб крадзяжы кашалькоў з грашыма сталі паступаць у міліцыю ад пацыентаў бальніц Мінскага раёна і сталіцы з пачатку кастрычніка. Людзі тлумачылі, што маёмасць знікала з палат, калі яны абедалі ў сталовай.

Пасля вывучэння запісаў з камер відэаназірання быў выяўлены меркаваны злодзей. Ім аказаўся 30-гадовы жыхар Мінска, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў канцы верасня, дзе адбываў пакаранне за аналагічныя злачынствы. У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазрэнні супрацоўнікаў праваахоўных органаў пацвердзіліся. Затрымаць зламысніка супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела УУС аблвыканкама змаглі з доказамі злачынства ў адной з клінік у пас. Лясны Мінскага раёна.

Аказалася, мінчук за тры тыдні абакраў больш за 20 пацыентаў, у тым ліку тых, хто праходзіў лячэнне ў анкалагічных аддзяленнях. За адзін паход у медустанову ён мог скрасці 3-4 кашалькі. Агульная сума выкрадзенага склала звыш за 2 тысячы рублёў. Усе грошы мужчына прайграваў у гульнявых клубах і казіно.

У цяперашні час падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 (крадзеж, учынены паўторна) КК РБ, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Таксама падследнага правяраюць на дачыненне да аналагічных злачынстваў у іншых бальніцах Мінскага раёна і сталіцы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?30

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне1

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі1

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць