Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»

Стартаваў новы сезон штогадовай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, што прысуджаецца ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія» і «Мастацкі пераклад». Сёлета ў журы ўвайшлі:

Ігар Бабкоў — паэт, празаік, філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014 году; 

Міхал Бараноўскі — паэт, лаўрэат прэміі «Дэбют» у 2017 годзе;

Павал Бераговіч — старшыня фонду «Вяртанне», фундатар прэміі;

Марына Весялуха — літаратурны крытык, журналістка;

Сяргей Дубавец — пісьменнік, журналіст, лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» 2015 году;

Марыя Мартысевіч — паэтка, перакладчыца, празаік;

Усевалад Сцебурака — паэт, празаік, лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» 2004 году;

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 31 студзеня 2018 году даслаць заяўку. Для гэтага неабходна запоўніць электронную форму альбо напісаць на электронную скрыню [email protected] ці на паштовы адрас: 220005, Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101. Да заяўкі неабходна далучыць электронную версію кнігі, а таксама перадаць на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101) 2 асобнікі кнігі, калі яна выходзіла ў папяровым варыянце.

Да разгляду прымаюцца дэбютныя кнігі, напісаныя на беларускай мове ці перакладзеныя на яе. Узрост аўтара або перакладчыка — да 35 гадоў на момант выдання.

Пераможца прэміі ў кожнай намінацыі атрымае ўзнагароду, эквівалентную 2000 даляраў. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў, эквівалентных 500 далярам. Колькасць заахвочвальных прызоў вызначаецца журы.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Глеб Лабадзенка, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Ганна Янкута, Кацярына Оаро, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват і інш.

Арганізатары прэміі: дабрачынны фонд «Вяртанне», Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць