Улада4242

Lenta.ru: Польшча прасоўвае свае інтарэсы ў Беларусі праз «Белсат»

Расійскі партал Lenta.ru у сваім артыкуле распавядае чытачам пра актуальныя аспекты беларуска-польскіх адносін і тое, як Польшча прасоўвае свае інтарэсы ў Беларусі з дапамогай «мяккай сілы».

Расійскі журналіст Раман Меранкоў у першую чаргу звяртае ўвагу на тэлеканал «Белсат», які цяпер часам пазіцыянуецца як канал, які супрацьстаіць расійскай прапагандзе.

Lenta.ru адзначае, што на дзясяты год існавання беларускамоўнага канала ён апынуўся пад пагрозай закрыцця. Выратавала яго дамоўленасць Варшавы і Лондана стварыць сумесны праект па супрацьдзеянні расійскай прапагандзе. Кожны год Вялікабрытанія будзе перадаваць Польшчы каля $6,84 мільёна, частка з якіх будзе ісці на фінансаванне «Белсата».

Расійскі партал тлумачыць чытачам, што ў свой час тэлеканал ускладніў і без таго не найлепшыя адносіны Беларусі і Польшчы, сапсаваныя канфліктам вакол Саюза палякаў у Беларусі і прэзідэнцкімі выбарамі ў 2006 годзе. Яшчэ адной з праяў польскай «мяккай сілы» расійскі журналіст лічыць праграму Кастуся Каліноўскага. Самаго Кастуся Каліноўскага расійскі журналіст называе «кіраўніком польскага паўстання».

Нягледзячы на абвастрэнне адносін паміж краінамі, на думку аўтара, інтарэс у беларусаў да Польшчы не знік. Раман Меранкоў лічыць, што сваю ролю адыграў тут крызіс 2014 года — супраць Расіі ўвялі эканамічныя санкцыі, яе эканоміка спала, што таксама паўплывала на эканоміку Беларусі. У той жа час эканоміка Польшчы на пад’ёме. І гэта пры тым, што ў гэтай краіне існуе вялікі дэфіцыт працоўнай сілы, выкліканы ад’ездам палякаў у больш заможныя краіны.

Адліга, якая назіраецца ў беларуска-польскіх адносінах, на думку журналіста Lenta.ru, тлумачыцца прыходам да ўлады партыі «Права і справядлівасць». Каштоўнасны падыход да Беларусі змяніўся на больш прагматычны: краіну наведалі вышэйшыя палітычныя асобы Польшчы, а Аляксандр Лукашэнка фактычна заклікаў польскія кампаніі весці бізнэс у Беларусі.

Такое пацяпленне адносін паставіла пад пытанне далейшае функцыянаванне «Белсата» — Польшча хацела ліквідаваць праекты, якія раздражняюць Беларусь. У першую чаргу гэта праявілася ў скарачэнні фінансавання «Радыё Рацыя» на 40%, а таксама змяншчэнні бюджэту «Белсата» з 5 да 1,5 мільёна даляраў, што прывяло б да фактычнага закрыцця канала.

Але ў выніку Польшча знайшла выхад з сітуацыі. Фінансаванне тэлеканала з польскага бюджэту будзе нават павялічана — да $5,8 мільёна, акрамя гэтага, канал атрымае яшчэ грошы і ад брытанскага ўрада. А сам «Белсат», які раней арыентаваўся выключна на беларускую публіку, стаў больш глабальным праектам, скіраваным на супрацьдзеянне расійскай прапагандзе ў краінах былога СССР.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць