Навука і тэхналогіі55

Новае даследаванне паказала, што нервовыя клеткі ўсё ж аднаўляюцца 

Новыя назіранні за працэсам росту клетак мозгу паказваюць, што нейроны («нервовыя клеткі») не толькі аднаўляюцца, але і аднолькава добра фарміруюцца ў цэнтры памяці як маладых, так і сталых людзей, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Cell Stem Cell.

«Мы выявілі, што ў гіпакампе (цэнтры памяці — НН) пажылых людзей могуць фарміравацца тыя ж дзясяткі тысяч новых нейронаў, як і ў мазгах моладзі. На карысць гэтага сведчыць і тое, што аб'ём цэнтра памяці ў старых і маладых людзей прыкладна аднолькавы», — заявіла Маўра Балдрыні з Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку.

Дагэтуль апошнія назіранні паказвалі, што ў некаторых частках мозга прысутнічаюць досыць вялікія калоніі ствалавых клетак, якія, як меркавалася, удзельнічаюць у нейрагенезе (узнікненні новых нейронаў).

У лютым 2018 года нейрафізіёлагі з Цюрыха заявілі, што ствалавыя клеткі амаль цалкам знікаюць да старасці, таму і нервовыя клеткі не могуць аднаўляцца ў старых людзей.

Балдрыні і яе калегі высветлілі, што гэта не так, вывучыўшы структуру фрагментаў гіпакампу, вынятых з мозгу трох дзясяткаў маладых і пажылых людзей, якія памерлі ў аўтакатастрофах і па іншых прычынах, не звязаных з хваробамі нервовай сістэмы.

Пазначыўшы ўсе ствалавыя клеткі пры дапамозе хімічных фарбавальнікаў, навукоўцы падлічылі іх колькасць і паспрабавалі зразумець, ці сапраўды іх запасы змяншаюцца да моманту наступлення старасці, і, калі так, як гэта ўплывае на тэмпы ўтварэння новых нейронаў.

Як аказалася, запасы некаторых тыпаў ствалавых клетак сапраўды былі на мінімальным узроўні. Але ж гэта ніяк не ўплывала на з'яўленне новых нейронаў у цэнтры памяці — у іх фарміраванні былі задзейнічаны іншыя віды «нарыхтовак» нервовых клетак, колькасць якіх не падае з узростам. Усё гэта сведчыць аб тым, што нейроны працягваюць фарміравацца да самай смерці чалавека.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць