Афіша66

Хто круцейшы: Дунін-Марцінкевіч ці Сыракомля? Разбяромся на чытцы п'есы «Каспар Карлінскі»

Імя Уладзіслава Сыракомлі знаходзіцца на перыферыі масавай і вузкапрафесійнай свядомасці. Ён знаёмы беларускім літаратуразнаўцам і амаль невядомы нам як драматург. Назваць гэтае становішча ганебным было б кампліментам. Гэта катастрофа.

П'есы Сыракомлі глыбейшыя, вастрэйшыя і ярчэйшыя за п'есы асобы, якую па сваёй гістарычнай завядзёнцы і любові да аднапалярнасці беларусы завуць «бацькам тэатра». Нічога асабліва дрэннага не магу сказаць пра Дуніна-Марцінкевіча, чалавек пісаў як мог, і гісторыя падняла наверх яго персону па сваіх законах.

Але магу дакладна сказаць адно: пачынальнікаў беларускага тэатра болей, чым адна асоба. І прыйшоў час пачуць словы сапраўднага бацькі.

Бо яму хутка 200. І ёсць шмат-шмат працы з гэтай нагоды.

18-га траўня запрашаю ўсіх вас на чытку ўрыўкаў гістарычнай драмы «Каспар Карлінскі» да 195-годдзя з дня нараджэння беларускага драматурга Уладзіслава Сыракомлі. Яна пройдзе ў межах фэста «Горад і кнігі — 2018».

Упершыню на беларускай мове прагучаць ўрыўкі адной з самых знакамітых п’ес паэта — гістарычнай драмы «Каспар Карлінскі», якая 160 год таму ставілася ў Вільні, Менску, Берасці, Гародні.

У праграме — размова з Ганнай Севярынец і Наталляй Валанцэвіч пра ролю Уладзіслава Сыракомлі ў развіцці беларускай драматургіі і тэатра, аб неабходнасці перакладу яго драматургічнай спадчыны на сучасную мову і вяртання імя знакамітага суайчынніка ў літаратурную і тэатральную прастору.

У Беларусі Уладзіслаў Сыракомля больш вядомы як выдатны паэт, гісторык, этнограф. А ў яго спадчыне ёсць камедыі, гістарычныя драмы і нават монадрама, усе яны выдадзеныя і пастаўленыя пры жыцці драматурга ў розных гарадах Беларусі.

Аўтар ідэі і навуковы кансультант — Наталля Валанцэвіч, перакладчык — Алесь Плотка, рэжысёр — Юліяна Шырма, выканаўцы — студэнты БДАМ, мадэратар — Ганна Севярынец.

Час: 14.00 — 15.00, 18 траўня.

Адрас: Мінск, Незалежнасці, 65 (дворык БНТУ).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць