Пад Іўем фура выязджала заднім ходам і падбіла маршрутку: 6 чалавек шпіталізаваныя
Пад Іўем сутыкнуліся мікрааўтобус Mercedes і грузавы аўтамабіль DAF з паўпрычэпам, шэсць чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, паведамляе МУС.
ДТЗ адбылося напярэдадні ў 22.05 на скрыжаванні аўтадарог Іўе-Мішуковічі і Саўгуці-Ганчары-Дайліды пры выездзе фуры на галоўную дарогу. Кіроўца мікрааўтобуса і пяцёра пасажыраў шпіталізаваны ў Іўеўскую цэнтральную раённую бальніцу.

Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары