Здарэнні44

Забітая — з Мурманска, забойца — яе брат з Украіны. Новыя падрабязнасці жудаснага выпадку ў Жлобінскім раёне

26 жніўня на станцыі Салтанаўка (Жлобінскі раён) знайшлі 6-гадовага хлопчыка. Як высветлілася пазней, у суседняй вёсцы мужчына забіў маці малога, пасля чаго прывёў хлопчыка на станцыю.

Малога заўважыла на станцыі мясцовая жыхарка: яна ведала, што мама хлопчыка мае лецішча ў суседняй вёсцы Кругавец. Бацькоў пачалі шукаць з міліцыяй. Лецішча ў Кругаўцы было зачынена, а побач з домам знайшлі прысыпанае зямлёю цела 45-гадовай Святланы Яшынай, мамы хлопчыка. Жанчыну забілі.

Святлана Яшына. Фота з сацсетак

Святлана Яшына — грамадзянка Расіі, жыла ў Мурманску. Чатыры гады таму набыла дом у вёсцы Кругавец.

«Жанчына прыязджала сюды ў адпачынак, штогод на пару месяцаў. Што падштурхнула жыхарку Мурманска завесці лецішча пад Жлобінам, мы не ведаем. У яе тут радні ніякай няма. Хіба што раней той дом таксама належаў нейкім расіянам, жыхарам Мурманска. Напэўна, яны і прапанавалі Святлане яго набыць», — кажуць мясцовыя жыхары.

Святлана прыязджала звычайна сама з дзецьмі (агулам у яе трое. 6-гадовы хлопчык, якога знайшлі на станцыі — наймалодшы). Муж Святланы беларускую вёску наведаў толькі раз.

Калі з’яўлялася Святлана, наведваў Кругавец і той самы «дзядзька Слава».

«Святлана казала, што ён яе стрыечны брат з Украіны. Ён жыў у іх доме. Дапамагаў рабіць рамонт, тое-сёе… Праўда, апошнія два гады я яго амаль і не бачыла», — кажа суседка Святланы.

«Той Слава то прыязджаў да нас, пасля назад з’язджаў. Месяц- два быў у нас, пасля вяртаўся да сябе ва Украіну», — кажуць у сельсавеце пра Славу.

Вядома, што яму 33 гады. Выпіваў. Па словах мясцовых, «па твары было бачна, што пітушчы».

Што стала прычынай забойства дакладна пакуль невядома. Але мясцовыя мяркуюць, што Святлана магла адмовіць Славе даць грошай на выпіўку.

Пра загінулую жанчыну кажуць толькі добрае: «Такіх добрых людзей, як яна трэба было яшчэ пашукаць. За чатыры гады я ні слова кепскага пра яе сказаць не магу», — кажа адна з мясцовых жанчын.

Па яе словах, Святлана прывозіла з Мурманска шмат рэчаў, якія раздавала бедным сем’ям. Ездзіла ў Жлобін і Гомель набываць рэчы, якія таксама пасля раздавала тым, хто меў патрэбу.

«Не піла. Сваіх дзяцей добра глядзела, вазіла іх і ў Гомель, і ў Мінск, і ў аквапарк, і паўсюль. Увогуле, такіх добрых людзей як яна можа быць адзінкі», — узгадваюць Святлану вяскоўцы.

Суседка Святланы апошні раз бачыла жанчыну ў чацвер 22 жніўня. Святлана паведаміла, што збіраецца з’язджаць дадому ў Мурманск у пятніцу. Пасля жанчына знікла. Той самы Слава застаўся ў вёсцы са сваім 6-гадовым пляменнікам.

«Яго тут бачылі і ў пятніцу, і ў суботу. На ровары ездзіў. Казаў, спачатку, што Святлана павезла нейкія рэчы ў Жлобін, пасля, што яна нібыта паехала ў аквапарк. Апошняе было дзіўна, бо без сына яна б не паехала, — кажа суседка Святланы. — Таксама бачылі, што Слава хадзіў у краму, там заўважылі, што ён мае грошы. Гэта было таксама дзіўна».

Пасля Слава знік. Апошні раз яго бачылі п’яным на станцыі «Салтанаўка», дзе ён пакінуў свайго 6-гадовага пляменніка. Сам Слава сеў на цягнік і з’ехаў у невядомым кірунку.

6-гадовага сына Святланы перадалі дырэктарцы мясцовай школы, яна пазней звязалася з органамі апекі. Дзіця забралі ў прытулак. Кажуць, што хлопчык яшчэ не разумеў, што адбылося, быў спакойны. Пасля прыехаў з Расіі бацька хлопчыка, апазнаў цела жонкі і забраў сына.

Меркаванага забойцу шукалі пяць дзён. Затрымалі «дзядзьку Славу» 1 верасня. Заведзена крымінальная справа па факце забойства.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне3

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку

Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных26

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі18

У абласных гарадах Беларусі прарасійскія актывісты правялі «Бессмяротныя палкі»11

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude1

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй10

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне3

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць