Культура1313

Жыві «Годна»! Стартуе маштабны праект па пошуку нацыянальнага коду беларусаў

Стартавала новая грамадская кампанія «Годна», прысвечаная вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню нацыянальнай ідэі Беларусі і беларускай свядомасці. 

Грамадская кампанія «Годна» — гэта новая ініцыятыва Каманды БНР100, якая ладзіла БНР100, «Свята Незалежнасці», «Мова Фэст», «Годны Дзень Волі» ды іншыя гучныя акцыі і мерапрыемствы.

Вось першы ролік, у якім каардынатары кампаніі расказваюць, што і навошта збіраюцца рабіць.

А на сайце hodna.by вы знойдзеце місію, мэты і планы кампаніі на найбліжэйшыя 2 гады.

Сярод ужо запланаваных праектаў — даследаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, форум «Ідэя Беларусі», выданне кніг і здымкі ролікаў, фестывалі і творчыя конкурсы, моладзевыя школы і бізнэс-канферэнцыі пад агульным брэндам «Годна».

Пачалася кампанію з праекта «Трымайся Годна», які будзе дапамагаць беларусам ва ўмовах пандэміі каранавіруса адаптоўвацца, аб'ядноўвацца і самаарганізоўвацца для вырашэння агульных праблем.

Першы сацыяльны ролік расказвае пра правілы паводзінаў падчас пандэміі каранавіруса згодна з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Дызайнеры кампаніі «Годна» падрыхтавалі плакаты на беларускай і рускай мовах «Трымайся Годна» з правіламі паводзінаў падчас пандэміі каранавіруса згодна з парадамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Вы можаце:

— спампаваць макеты на hodna.by і самастойна іх раздрукаваць ды распаўсюдзіць,

— бясплатна замовіць гатовыя плакаты для распаўсюду праз гэтую форму.

Ролік «Сакрэтны код беларуса» — гэта першая праца з серыі будучых відэасюжэтаў пра беларускую годнасць і нашы нацыянальныя сакрэты ды каштоўнасці.

Гэтую гісторыю пра сакрэтны код беларуса ў сваім фэйсбуку расказаў вядомы беларускі прадпрымальнік Ігар Скарынін. Спачатку ён баяўся, што тэма небяспечная і можа выклікаць спрэчкі, але ён памыліўся. Яго гісторыя сабрала тысячы падабаек і сотні пазітыўных каментароў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць