
Фота з фэйсбука Рэфата Чубарава
У Ялце прызначылі новага намесніка кіраўніка расійскай адміністрацыі горада. Ім стаў беларускі чыноўнік Міхаіл Загорцаў, піша «Крым. Реалии».
Як паведамляе прэс-служба адміністрацыі горада, Загорцаў будзе куратарам дзейнасці тэрытарыяльных органаў, сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і грамадскага транспарту.
Да свайго прызначэння ў Ялце Загорцаў 10 гадоў займаў пасаду старшыні Бабруйскага гарадскога савета дэпутатаў і старшыні Смалявіцкага райвыканкама, піша Радыё Свабода.
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары