Грамадства

Да 6 гадоў калоніі — выракі пяці мінчукам, якія пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справе супраць пяцярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня ў Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў», паведамляе spring96.org.

spring96.org

Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода машыне склала 5222 рублі 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных асудзілі за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке ў іх дамах і машынах пасля затрымання: па ч. 1 арт. 295-3, ч. 2 арт. 296, 329 і па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Шаўцоў вынес наступныя прысуды па гэтай справе:

  • 31-гадоваму беспрацоўнаму Ягору Еўстратаву — ч. 2 арт. 339, ч.1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — 3 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • 28-гадоваму развозчыку піцы Паўлу Сахарчуку — ч. 2 арт. 339, ч. 2 арт. 296 Крымінальнага кодэкса — 2 года і 1 месяц калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • 32-гадоваму работніку метро Арцёму Анішчуку — ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — 2 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • 32-гадоваму работніку піцэрыі Андрэю Нячыпару — ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — 3 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • 39-гадоваму трэнеру па каратэ Антону Быкоўскаму — ч. 2 арт. 339, арт. 329, ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Таксама яны мусяць выплаціць пазоў пацярпеламу супрацоўніку МУС Аляксандру Гейцу (намесніку начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў папраўчай калоніі, ЛПП Дэпартамента выканання пакарання МУС) на 1000 рублей, а таксама маральную шкоду на суму 3000 рублёў.

Мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны супрацоўніка. На відэа, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і АНТ, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю. Па паказаннях абвінавачаных, у пашкоджанні аўто і пры затрыманні прысутнічала каля дзевяці чалавек, на лаве падсудных — пяць чалавек. У матэрыялах справы яны фігуруюць як «нявызначаныя асобы» ці наогул адсутнічаюць. На думку абвінавачаных, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Усіх судзілі за пашкоджанне ноччу 29 верасня групай асоб машыны жонкі міліцыянта Аляксандра Гейца ў Баравой. Ягора Еўстратава і Антона Быкоўскага таксама судзяць па дадатковых артыкулах за знойдзеныя сродкі і прадметы ў іх дома падчас вобшуку пасля затрымання. Антона Быкоўскага абвінавачвалі ў незаконным пасеве, вырошчванні канопляў у сваім гаражы ў Мінскім раёне, а таксама за захаванне наркатычнага сродку дома. У Ягора Еўстратава пасля затрымання дома знайшлі гаручыя рэчывы. Паўла Сахарчука асудзілі за збыт Арцёму Нячыпару тэлескапічнай дубінкі, якую сілавікі знайшлі пры ператрусе машыны.

Антон Быкоўскі прызнаў віну па арт. 328 і 339 Крымінальнага кодэкса часткова. Ягор Еўстратаў па арт. 295-3 КК цалкам прызнаў віну, а па арт. 339 КК — часткова. Павел Сахарчук цалкам прызнаў віну. Арцём Анішчук таксама цалкам прызнаў віну, а Андрэй Нячыпар цалкам не прызнаў віну.

Усе абвінавачаныя раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за раз набылі 2,5 кілаграма золата. Гэта незвычайна1

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву8

Шведскі музыка навучыў граць на піяніна васьмінога3

Лівійскія сілавікі вучацца ў Беларусі разганяць пратэсты13

Складзены рэйтынг манагамнасці млекакормячых. На якім месцы чалавек?4

Стала вядома, які горад у Беларусі самы туманны3

У Вялікабрытаніі праз тры гады запусцяць першую сетку аэратаксі

Матч у Казахстане абнавіў тэмпературны рэкорд Лігі чэмпіёнаў

«Камунарка» пракаментавалі закіды, што расійскія школьнікі п'янеюць ад яе цукерак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць