Афіша

Выходныя ля тэлевізара

Субота, 8 ліпеня

БТ, 14.45 «Маем рэчы». Беларусь, 2006, аўтар і вядоўца Алесь Матафонаў. Перадача прысьвечаная рукапісам і старадрукам. «Лад», 18.00 «Калі зіма ў сэрцы». Францыя, 1992, рэж. Клёд Сатэ. Псыхалягічная драма. Аднойчы ў жыцьці Стэфана зьявілася таленавітая скрыпачка (Эмануэль Бэар), але герой адмовіўся ад яе. Ці зіма запанавала ў ягоным сэрцы, ці мае рацыю стары сябра, які кажа, што Стэфан ня варты закаханай у яго жанчыны? «Срэбны леў» на МКФ у Вэнэцыі. Рэжысэр Клёд Сатэ за карціну атрымаў «Сэзара». «Фэлікс» Даніелю Атэю за лепшую мужчынскую ролю, «Сэзар» Андрэ Дусалье за лепшую другаплянавую мужчынскую ролю. БТ, 19.10 «Тарыф на месяцовае сьвятло». Нямеччына, 2001, рэж. Ральф Хютнэр. Рамантычная камэдыя. Тэлефанаваць ці не тэлефанаваць? Пасьля першага спатканьня дзяўчына не павінна тэлефанаваць першай – і юная Кора пакутуе ў чаканьні. Але ўяўленьне яе працуе. А тут шчэ й сяброўка са сваімі парадамі... СТВ, 20.15 «Бандыты». ЗША, 2001, рэж. Бэры Левінсан. Камэдыя з элемэнтамі мэлядрамы. Нахабнік Джо і іпахондрык Тэры – самыя пасьпяховыя й абаяльныя бандыты. Крымінальная парачка ў выкананьні Бруса Ўіліса і Білі Боб Торнтана ўцякае з турмы, рабуе банкі й бярэ закладнікаў. Але ў іхні зладжаны дуэт утачылася хатняя гаспадыня, ашалелая ад занудлівага жыцьця. Былая суіцыдніца абірае прыгоды, але ніяк ня можа выбраць, хто з бандытаў ёй падабаецца найболей... Галоўную жаночую ролю выконвае Кэйт Бланшэт. Рэжысэр Бэры Левінсан праславіўся фільмам «Чалавек дажджу». «Лад», 22.40 «Ваяры джунгляў». Тайлянд, 2001, рэж. Таніт Джытнукул. Гістарычны батальны фільм. 1765 год. Імпэратар Бірмы пасылае арміі на каралеўства Сіям. Але на шляху захопнікаў становіцца вёска Банг Раджан. На працягу шасьці месяцаў статысячная армія ня здольная зламаць супраціў ваяроў джунгляў... Відовішчнае азіяцкае кіно на партызанска-вайсковую тэму. Тайскі фільм – рэдкі госьць на нашых экранах. АНТ, 22.55 «Адданы садоўнік». ЗША–Вялікабрытанія, 2005, рэж. Фэрнанду Мэйрэліш. Палітычна-любоўны трымценьнік паводле раману Ле Карэ. Брытанскі дыплямат у Кеніі дасьледуе забойства сваёй жонкі і выкрывае палітычныя змовы… Ролі выконваюць: Ралф Файнз, Рэйчэл Ўэйс. Карціна сацыяльнага выкрывальніка Фэрнанду Мэйрэлішу («Горад Бога») намінавалася на «Оскара» й «Залаты глёбус». БТ, 23.55 «Карты, грошы і дзьве рулі». Вялікабрытанія, 1998, рэж. Гай Рычы. Крымінальная камэдыя. Чацьвёра сяброў назьбіралі 100 тысяч фунтаў, каб сесьці за картачны стол зь мясцовым наркабаронам Гары-Сякерам. Але таварышы прайграліся дашчэнту. Пазыку трэба вярнуць за тыдзень, інакш героям будуць адсякаць пальцы. Бадзёрае кіно тарантынаўскай школы, якое само спарадзіла перайманьні. СТВ, 00.00 «Апантаны» («Уласнасьць Махоўні»). ЗША–Канада, 2003, рэж. Рычард Квятноўскі. Крымінальная драма. Днём Махоўні – узорны банкаўскі службовец, але ўначы ён апантаны гульнёвым азартам. Махоўні прайграў вялікія сумы – і ён вырашае ўзяць грошы сваіх кліентаў… У галоўнай ролі Філіп Сэймур Гофман («Капотэ»).

Нядзеля, 9 ліпеня

«Лад», 22.30 «Інтэрдзяўчынка». Расея (СССР) – Швэцыя, 1989, рэж. Пётар Тадароўскі. Сацыяльная драма. Першы савецкі фільм пра валютных прастытутак. Лідэр тагачаснага пракату. Сёньня перабудовачная карціна цікавая цнатліва-надрыўнай ігрой Алены Якаўлевай.

Субота, 8 ліпеня

БТ, 14.45

«Маем рэчы».

Беларусь, 2006, аўтар і вядоўца Алесь Матафонаў.

Перадача прысьвечаная рукапісам і старадрукам.

«Лад», 18.00

«Калі зіма ў сэрцы».

Францыя, 1992, рэж. Клёд Сатэ.

Псыхалягічная драма.

Аднойчы ў жыцьці Стэфана зьявілася таленавітая скрыпачка (Эмануэль Бэар), але герой адмовіўся ад яе. Ці зіма запанавала ў ягоным сэрцы, ці мае рацыю стары сябра, які кажа, што Стэфан ня варты закаханай у яго жанчыны?

«Срэбны леў» на МКФ у Вэнэцыі. Рэжысэр Клёд Сатэ за карціну атрымаў «Сэзара». «Фэлікс» Даніелю Атэю за лепшую мужчынскую ролю, «Сэзар» Андрэ Дусалье за лепшую другаплянавую мужчынскую ролю.

БТ, 19.10

«Тарыф на месяцовае сьвятло».

Нямеччына, 2001, рэж. Ральф Хютнэр.

Рамантычная камэдыя.

Тэлефанаваць ці не тэлефанаваць? Пасьля першага спатканьня дзяўчына не павінна тэлефанаваць першай – і юная Кора пакутуе ў чаканьні. Але ўяўленьне яе працуе. А тут шчэ й сяброўка са сваімі парадамі...

СТВ, 20.15

«Бандыты».

ЗША, 2001, рэж. Бэры Левінсан.

Камэдыя з элемэнтамі мэлядрамы.

Нахабнік Джо і іпахондрык Тэры – самыя пасьпяховыя й абаяльныя бандыты. Крымінальная парачка ў выкананьні Бруса Ўіліса і Білі Боб Торнтана ўцякае з турмы, рабуе банкі й бярэ закладнікаў. Але ў іхні зладжаны дуэт утачылася хатняя гаспадыня, ашалелая ад занудлівага жыцьця. Былая суіцыдніца абірае прыгоды, але ніяк ня можа выбраць, хто з бандытаў ёй падабаецца найболей...

Галоўную жаночую ролю выконвае Кэйт Бланшэт.

Рэжысэр Бэры Левінсан праславіўся фільмам «Чалавек дажджу».

«Лад», 22.40

«Ваяры джунгляў».

Тайлянд, 2001, рэж. Таніт Джытнукул.

Гістарычны батальны фільм.

1765 год. Імпэратар Бірмы пасылае арміі на каралеўства Сіям. Але на шляху захопнікаў становіцца вёска Банг Раджан. На працягу шасьці месяцаў статысячная армія ня здольная зламаць супраціў ваяроў джунгляў...

Відовішчнае азіяцкае кіно на партызанска-вайсковую тэму.

Тайскі фільм – рэдкі госьць на нашых экранах.

АНТ, 22.55

«Адданы садоўнік».

ЗША–Вялікабрытанія, 2005, рэж. Фэрнанду Мэйрэліш.

Палітычна-любоўны трымценьнік паводле раману Ле Карэ.

Брытанскі дыплямат у Кеніі дасьледуе забойства сваёй жонкі і выкрывае палітычныя змовы…

Ролі выконваюць: Ралф Файнз, Рэйчэл Ўэйс.

Карціна сацыяльнага выкрывальніка Фэрнанду Мэйрэлішу («Горад Бога») намінавалася на «Оскара» й «Залаты глёбус».

БТ, 23.55

«Карты, грошы і дзьве рулі».

Вялікабрытанія, 1998, рэж. Гай Рычы.

Крымінальная камэдыя.

Чацьвёра сяброў назьбіралі 100 тысяч фунтаў, каб сесьці за картачны стол зь мясцовым наркабаронам Гары-Сякерам. Але таварышы прайграліся дашчэнту. Пазыку трэба вярнуць за тыдзень, інакш героям будуць адсякаць пальцы.

Бадзёрае кіно тарантынаўскай школы, якое само спарадзіла перайманьні.

СТВ, 00.00

«Апантаны» («Уласнасьць Махоўні»).

ЗША–Канада, 2003, рэж. Рычард Квятноўскі.

Крымінальная драма.

Днём Махоўні – узорны банкаўскі службовец, але ўначы ён апантаны гульнёвым азартам. Махоўні прайграў вялікія сумы – і ён вырашае ўзяць грошы сваіх кліентаў…

У галоўнай ролі Філіп Сэймур Гофман («Капотэ»).

Нядзеля, 9 ліпеня

«Лад», 22.30

«Інтэрдзяўчынка».

Расея (СССР) – Швэцыя, 1989, рэж. Пётар Тадароўскі.

Сацыяльная драма.

Першы савецкі фільм пра валютных прастытутак. Лідэр тагачаснага пракату.

Сёньня перабудовачная карціна цікавая цнатліва-надрыўнай ігрой Алены Якаўлевай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту60

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту60

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць