Грамадства

«Мыцца не вадзілі, на шпацыр трапіла адзін раз». Дзяўчына, якую затрымалі за прагулку з белым парасонам, — пра сваю пятую адсідку

Пасля 25 сутак на волю выйшла Юлія Міхайлава, якую затрымалі за шпацыр з белым парасонам на праспекце Пераможцаў. На волі яе сустрэла сям’я і сябры з кавай і тортам «Кавалак шчасця» ў руках.

Увечары 7 красавіка да Юлі ў Прылуцкую Слабаду, дзе яна жыве, прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Разам з ёй у той жа дзень затрымалі маці і брата — іх асудзілі за непадпарадкаванне на 5 і 6 сутак адпаведна.

Сястру Лілію таксама забіралі ў РУУС на тры гадзіны, але пасля адпусцілі, бо ў яе ёсць непаўналетнія дзеці.

За шпацыр з белым парасонам суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла дзяўчыне 25 сутак. Фота Tut.by

Усе 25 сутак Юлія Міхайлава правяла на Акрэсціна. Ад тых, хто раней выходзіў на волю з яе камеры, сястра Юліі Ліля загадзя ведала пра жудасныя ўмовы ў ЦІП. Камера была перапоўненая (здаралася, што ў двухмясцовай камеры знаходзілася адразу 10 чалавек), акно не адкрывалася, бракавала кіслароду. Лісты да асуджаных не даходзілі, кнігі і іншыя рэчы для баўлення часу адбіраліся.

Зняволеных маглі будзіць некалькі разоў за ноч, патрабуючы назваць сваё імя і прозвішча. На падлогу амаль кожную раніцу вылівалі ваду з хлоркай. У пэўны момант да дзяўчат падсялілі бяздомную з вошамі. Усё гэта пацвердзіла нам сама Юля:

— Наколькі мы зразумелі, з намі была тая ж бяздомная, якую падсялялі ў камеру да Вольгі Хіжынковай. Пры гэтым мыцца нас не вадзілі: падмываліся з бутэлек, якія ў нас таксама ўвесь час імкнуліся забраць супрацоўнікі ізалятара. А на шпацыр за 25 сутак я трапіла ўсяго адзін раз: на 24-я суткі.

Разам з Юляй у камеры апынулася, напрыклад, маці Сяргея «хлопотное дельце» Міронава. Дзяўчына кажа, што яна трымаецца малайцом.

Сярод іншых здзекаў, якія пералічвае Юля, — тое, што перадачы аддавалі з вялікай затрымкай, амаль у пару тыдняў. Мясцовая ж ежа часам была зусім жахлівай: напрыклад, у якасці супу давалі пустую грэчку з вадой.

— Каб нам сталі даваць нармальную ежу, мы нават пачалі галадоўку, — кажа суразмоўца.

На ўсе падобныя ўмовы дзяўчаты спрабавалі скардзіцца, прасілі паперу і асадкі, каб аформіць скаргу афіцыйна, але ім адмаўлялі. Заняцца гэтым плануюць ужо на свабодзе.

Па суботах і нядзелях на Акрэсціна давалі па яйку. Адно з іх Юля на Вялікдзень распісала зубной пастай і змагла пранесці на волю. Гэта сапраўдная ўдача, бо звычайна на выхадзе забіраюць усё: ад падзелак з хлеба да запісак ад асуджаных родным.

Раней Юлія Міхайлава ўжо чатыры разы адбывала адміністрацыйны арышт. Упершыню яе затрымалі 14 верасня 2020 года на жаночай акцыі каля Чырвонага касцёла — суд прысудзіў 12 сутак. Пасля яна пабыла на волі літаральна пару дзён і зноў была асуджаная на 15 сутак за шпацыр з кветкамі ў руках. Трэцяя адсідка здарылася ў лістападзе пасля наведвання Плошчы Перамен, куды беларусы прыйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, а чацвёртая — зімой. 31 студзеня дзяўчына ішла па цэнтральным праспекце з лампадкай у руках і так «здабыла» сабе яшчэ 15 сутак у скарбонку.

Часткова пра сваё жыццё ў ізалятарах Юля расказала ў фільме «Сёстры пратэсту».

У суме, пачынаючы з верасня-2020, дзяўчына правяла за кратамі 82 дні.

«25 сутак у параўнанні з 15-цю цягнуліся, здаецца, вечнасць», — кажа Юля. Пры гэтым дзяўчына настроена вельмі пазітыўна: чарговае зняволенне яе дакладна не зламала.

Каментары

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць