Эканоміка

Віцэ-прэм'ер Субоцін пра сітуацыю са збожжам: Мы не будзем галадаць

Намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін падкрэслівае, што ў Беларусі па выніках уборачнай будзе дастаткова ў засеках для таго, каб забяспечыць патрэбы не толькі для харчавання людзей, але і для жывёлагадоўлі, паведамляе БелТА.

«Мы не будзем галадаць і нашы жывёлы не будуць галадаць», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Ён адзначыў, што на фоне ўведзенай забароны на экспарт збожжа з Беларусі некаторыя пачынаюць «раздзімаць», што ў краіне мала збожжа. У гэтым плане ён заўважыў, што ўсе параўноўваюць цяперашні ўраджай з леташнім, адным з рэкордных. «А калі параўноўваць з 2016-м ці 2017-м, то мы і ў плюсе ідзём», — сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

«Недахоп — гэта не крах», — адзначыў ён.

Нагадаем, ураджайнасць збожжавых сёлета ў суседніх краінах значна вышэйшая, чым у Беларусі.

Украіна сабрала рэкордны за ўсю гісторыю краіны ўраджай пшаніцы (32 мільёны тон) і ячменю (больш за 10 млн тон). Рэкорд дасягнуты дзякуючы росту ўраджайнасці, якая вырасла проці мінулага года на 18 працэнтаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства эканомікі Украіны.

Сярэдняя ўраджайнасць пшаніцы ва Украіне склала 46,2 ц/га, ячменю — 41 ц/га.

Прагназуецца, што разам з кукурузай Украіна збярэ сёлета 80-82 млн тон збожжа, што таксама стане рэкордам за ўсю гісторыю краіны. Дагэтуль максімальны быў 2019 год, калі ўраджай склаў 75 мільёнаў тон.

Украіна ў апошнія гады стала другім па аб’ёме экспарцёрам збожжа ў свеце пасля ЗША.

Рэкордна высокі ўраджай збожжавых і рапсу сабрала і Літва. Прагназуецца, што ўраджай збожжавых там складзе 6,93 млн тон і будзе на 0,1% большы, чым летась, і а ўраджай рапсу павінен павялічыцца на 7,7% да 1,04 млн тон.

У Літве больш за ўсё пасеяна пшаніцы, ураджайнасць якой павінна скласці 56 ц/га. (У мінулым годзе ўраджайнасць была 54 ц/га.) Ураджай рапсу таксама павінен быць вышэйшы дзякуючы ўраджайнасці 37 ц/га (у Беларусі — 21,3 ц/га, ва Украіне — 27,5 ц/га).

У Беларусі паводле звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання намалочана 6,3 мільёна тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 30,5 ц/га (было 37,3 ц/га ў 2020 годзе).

Мінсельгасхарч тлумачыць падзенне ўраджайнасці зацяжной халоднай вясной і рэкордна высокімі тэмпературамі летам.

Цікава параўнаць сярэднюю ўраджайнасць збожжавых у суседніх рэгіёнах.

  • Брэсцкая вобласць 34,8 ц/га
  • Валынская вобласць Украіны 48,8 ц/га
  • Ровенская вобласць Украіны 47,9 ц/га
  • Гомельская вобласць 23 ц/га
  • Жытомірская вобласць Украіны 50,2 ц/га
  • Кіеўская вобласць Украіны 48,9 ц/га
  • Чарнігаўская вобласць Украіны 52,1 ц/га
  • Гродзенская вобласць 36,1 ц/га
  • Літва 48,7 ц/га

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак19

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў10

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак19

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць