Навука і тэхналогіі

У БДУ стварылі мабільную праграму для экалагічных падарожжаў па Беларусі. Такіх распрацовак у краіне не было

База праграмы BY Guide уключае больш за 300 экалагічных сцежак і веламаршрутаў па ўсіх рэгіёнах краіны. Пры гэтым змяшчае падказкі, каму падыдзе тая ці іншая сцежка: людзям з парушэннем зроку ці на калясцы, сем'ям з дзецьмі і жывёламі і г. д.

Фота: murmurash / 34travel.me

Аўтарам ідэі і кіраўніком праекта стала аспірантка гістарычнага факультэта Святлана Далюк. Яна прапанавала зрабіць даступнай інфармацыю па зялёных маршрутах Беларусі праз анлайн-рэсурс.

Да цяперашняга часу падобных распрацовак у нашай краіне не было.

Праграма — своеасаблівая навігацыя па экалагічных маршрутах з улікам магчымасцяў і фізіялагічных асаблівасцяў турыстаў. Рэсурс змяшчае падказкі, каму падыдзе тая ці іншая сцежка: людзям з парушэннем зроку ці на калясцы, сем'ям з дзецьмі і жывёламі.

Святлана Далюк сама правярае кожны напрамак і пазначае кнопкай «знак якасці». Кожная сцежка суправаджаецца апісаннем, фатаграфіямі і GPS-трэкам.

Па стану на сёння база ўключае больш за 300 экалагічных сцежак і веламаршрутаў па ўсіх рэгіёнах краіны. Інфармацыю пра аб'екты аспірантка збірае праз запыты ў музеі і пошукі ў Інтэрнэце. У перспектыве плануецца распрацаваць аўдыягід і ўключыць у праграму сістэму для распазнання па спевах птушак і слядах жывёл.

Проста цяпер даступная бэта-версія праграмы BY Guide на Google Play. А карыстальніцкая версія з'явіцца на працягу студзеня.

Праект ужо высока ацанілі эксперты бізнес-інкубатара Парку высокіх тэхналогій. З лістапада мінулага года BY Guide атрымаў рэзідэнцтва ў Стартап-цэнтры БДУ і здабыў узнагароды на шэрагу конкурсаў стартапаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць