Усяго патроху

У расійскіх загсах ажыятаж на «люстраную» дату 22.02.2022. А што ў нас?

Загсы Расіі актыўна штурмуюць аматары прыгожых дат. Ужо з'явіліся нават аб'явы аб продажы месцаў у загсах на дату-паліндром — 22.02.2022. Кошты вагаюцца ад 50 тысяч да 1,5 мільёна расійскіх рублёў (ад 1,6 да 50 тысяч беларускіх). А што ў Беларусі? «Наша Ніва» патэлефанавала ў сталічныя загсы і даведалася, колькі ўжо людзей жадае ажаніцца 22 лютага.

Фота: sigmapolus.com

У загс Партызанскага раёна пакуль што паступіла 10 заяў. Па словах начальніка аддзела Ірыны Гантарэнка, гэта лічба яшчэ можа за месяц павялічыцца ў некалькі разоў.

«Сто параў, вядома, за адзін дзень мы фізічна не паспеем зарэгістраваць, — кажа Ірына Кантарэнка. — Мы нікому не адмовілі, хто да нас звярнуўся. Але такая тэндэнцыя ўжо не першы год. У 2021 годзе таксама такое было 11 лістапада (11.11). Люстраныя даты, магчыма, на шчасце».

У загсах Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў таксама пакуль што па 10 заяў. Б’е рэкорды загс Ленінскага раёна — 26.

«Працуем з 11 да 20:00 гадзін. Такі ажыятаж не першы год, да і мы самы папулярны загс. Упэўнена, што яшчэ будуць пары. Усё ж такі яшчэ цэлы месяц», — кажа начальнік аддзела загса Ленінскага раёна Юлія Скірпічнікова.

У загсе Фрунзенскага раёна зараз больш пар на 23 лютага, чым на 22.

«Асабіста для мяне любая дата прыгожая, але для некаторых людзей гэта важна. На Дзень абаронцы Айчыны — 11 пар, а на люстраную дату пакуль 8. Але мы яшчэ прымаем заявы. І складана сказаць, колькі іх будзе ў выніку», — пракаментавала «НН» начальнік аддзела Наталля Рэдзькова.

У загсе Завадскога і Савецкага раёна прынялі ўжо 20 заяў. Начальнікі аддзела запэўніваюць, што адмаўляць нікому ў рэгістраціі шлюбу на гэты дзень не будуць.

«Вядома, дата люстраная, прыгожая. Людзям падабаецца гэтая магія. Колькі будзе ахвочых, столькі і возьмем! Не будзем пакуль адмаўляць. І працаваць у гэты дзень будзем з 11:00 і да 20:00», — кажа начальнік аддзела Вольга Кіпер.

А вось у загсе Першамайскага раёна ажаніцца 22 лютага пакуль што хочуць 13 пар.

«На такія люстраныя даты ў нас ёсьць попыт прыкладна з 2008 года. Спадзяюцца людзі, што такія прыгожыя лічбы прынясуць маладым доўгі і шчаслівы шлюб. Наогул рэгістрацыя праходзіць у чацвер, пятніцу і суботу. Але калі прыгожая дата выпадае на аўторак, то мы адкладзём усе нашы справы, і будзем займацца роспісам. Дарэчы, калі людзі прыходзяць разводзіцца, там іх не цікавіць, у якую дату. Абы хутчэй», — расказала начальнік аддзела Юлія Вінаградава.

Датэлефанавацца да загса Кастрычніцкага раёна не атрымалася. Але думаем, што і яны без пар на 22.02.2022 не засталіся.

Такім чынам, у сумме ў сталічныя загсы за месяц да люстраной даты паступіла больш за 117 заявак ахвочых ажаніцца.

Чытайце таксама: 

«Прайшліся за ручку па калідоры дзесяць метраў — гэта цуд проста!» Неверагодная гісторыя кахання Яны і Валера Арабейкі, якія ажаніліся ў калоніі

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць