Свет22

«Гэтую мышыную нару трэба заткнуць». Эстонія прапануе забараніць расіянам уезд у Еўрасаюз

У жніўні МЗС Эстоніі падыме гэта пытанне на міністэрскай сустрэчы з прадстаўнікамі іншых краін, заявіў міністр замежных спраў краіны Урмас Рэйнсалу ў эфіры Vikerraadio.

Урмас Рэйнсалу. Фота: postimees.ee

Па словах кіраўніка эстонскага МЗС, у канцы жніўня ў Празе ў яго запланаваная сустрэча з міністрамі замежных спраў іншых дзяржаў, на якой ён прадставіць план агульнаеўрапейскіх абмежаванняў для грамадзян Расіі.

Рэйнсалу таксама заклікаў іншыя краіны рэгіёна спыніць выдачу турыстычных візаў расейцам, «гэта значыць спыніць шастанне праз мяжу».

Паводле яго слоў, выдача такіх дазволаў нармальная ў звычайнай сітуацыі, але «неймаверная ва ўмовах ваеннага часу».

Сама Эстонія прыпыніла выдачу турыстычных візаў грамадзянам Расіі яшчэ ў сакавіку. Пры гэтым тыя, у каго ў Эстоніі ёсць сваякі, а таксама тыя, хто просіць візу па «гуманітарных меркаваннях» або ў медыцынскіх мэтах, усё яшчэ могуць падаць заяўку.

У канцы ліпеня Талін зрабіў больш жорсткімі правілы, забараніўшы расіянам падаваць дакументы на атрыманне часовага дазволу на жыхарства або візы ў мэтах навучання ў Эстоніі.

Аднак, заявіў Рэйнсалу, грамадзяне Расіі ўсё адно трапляюць у краіну па візах іншых дзяржаў. «Гэтую мышыную нару трэба заткнуць», — адзначыў ён.

Акрамя агульнаеўрапейскай забароны, у Эстоніі неабходна ўвесці меры на нацыянальным узроўні, лічыць кіраўнік МЗС. Ён прывёў у прыклад Латвію, дзе пры ўездзе расійскім грамадзянам неабходна падпісаць дакумент з асуджэннем ваеннай аперацыі на Украіне. «Такі прынцып таксама можна было б узяць за аснову пры атрыманні грамадзянства [Эстоніі] шляхам натуралізацыі», — сказаў Рэйнсалу.

Праўда, наўрад ці Эстоніі ўдасца ў гэтай справе дабіцца поўнага поспеху.

У Еўракамісіі ўжо заявілі, што поўнай забароны на выдачу візаў якой-небудзь краінай ЕС быць не можа.

Каментары2

  • Нат
    29.07.2022
    Даўно пара!
  • ром
    29.07.2022
    Мышыная возня! 
    У Еўракамісіі ўжо заявілі, што поўнай забароны на выдачу візаў якой-небудзь краінай ЕС быць не можа.
    https://nashaniva.com/296379

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту36

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»25

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі6

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту36

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць