Грамадства11

Агароджу нямецкіх могілак у Магілёве расцягваюць, а мясцовыя ўлады на гэта не зважаюць

Пахаванне нямецкіх ваеннапалонных, якія адбудавалі раён аўтамабільнага завода імя Кірава ў Магілёве пасля Другой сусветнай вайны, было добраўпарадкавана ў канцы 1990-х гадоў, а цяпер паступова знішчаецца, верагодна, збіральнікамі чорных і каляровых металаў, звяртае ўвагу выданне Магілёў.Media. 

Гэтыя могілкі ўтварыліся ў 1945—1948 гадах. Нямецкія ваеннапалонныя, якія працавалі на пасляваенным аднаўленні Магілёва, па розных прычынах паміралі, і тады на ўскраіне горада, у пачатку Любужскага лесапарку, было пахавана, па афіцыйных звестках, больш за 200 нямецкіх салдат, а па неафіцыйных — каля 1000. 

За савецкім часам могілкі былі закінутыя і не ахоўваліся. Мясцовы люд праводзіў самадзейныя раскопкі пахаванняў у пошуку залатых зубоў, а пра неабходнасць гуманных адносін да магіл былых акупантаў ніхто тады асабліва не задумваўся. 

Пасля атрымання незалежнасці Беларусі ўпарадкаванне пахаванняў правялі немцы, гэта было зроблена на сродкі рэктара Хільдэбургскага ўніверсітэта Тэа Вольфа ў 1996 годзе. На месцы пахавання была ўзведзеная капліца з чырвонай цэглы, а каля яе пастаўлены памятны знак. Тады ж адміністрацыя Кастрычніцкага раёна абнесла частку могілак агароджай, усталявала крыж і гранітную пліту з надпісамі на нямецкай і беларускай мовах.

Цяпер жа, праз чвэрць стагоддзя, пачалося знішчэнне агароджы некропаля. Паступова знікаюць адна за другой металічныя секцыі. Найбольш верагоднымі злодзеямі з’яўляюцца, на думку выдання Магілёў.Media, так званыя чорныя металісты — асобы, якія часта жабруюць, вядуць асацыяльны лад жыцця ці не маюць сталага месца жыхарства.

Пры жаданні знайсці злодзеяў адносна няцяжка, бо ў пунктах прыёму другаснай сыравіны ведаюць сваіх сталых кліентаў. Але мясцовая ўлада пакуль што гэтым не надта пераймаецца. 

Каментары1

  • Ameno
    26.10.2022
    "хрыстціянскія" традыцыі ў эпоху "разьвітога" заката над балотам ))))

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць