Эканоміка55

Колькі перад Новым годам каштуе шампанскае ў Беларусі, Польшчы і Літве. Параўналі цэны

Паглядзелі, па якіх цэнах прадаюць ігрыстыя віны ў Беларусі і суседніх краінах ЕС.

Цэны на шампанскае ў Беларусі стартуюць з адзнакі ў 5 рублёў 99 капеек. Столькі каштуе самае даступнае айчыннае шампанскае ў бутэльцы аб'ёмам 0,75 літра.

У Польшчы цэны на ігрыстыя віны пачынаюцца з 10 злотых (каля 6 рублёў). У Літве — з адзнакі ў 2,5 еўра, што каля 7 рублёў.

Выглядае, што самае таннае ігрыстае віно ад мясцовых вытворцаў у трох краінах каштуе прыблізна аднолькава, чаго нельга сказаць пра шампанскае вядомых італьянскіх марак.

Бутэлька італьянскага ігрыстага віна аб'ёмам 0,75 літра ў Беларусі прадаецца па цэнах ад 36 рублёў. У Польшчы аналагічнае можна знайсці ад 33 злотых (каля 20 рублёў). У Літве такое самае шампанскае прадаюць па цане ад 7 еўра (каля 20 рублёў) за бутэльку.

Бутэльку прасэка ад іншага італьянскага вытворцы ігрыстых напояў у Беларусі можна купіць па цане ад 35 рублёў. У Польшчы такое шампанскае каштуе 44 злотыя (каля 26 рублёў). У Літве яно прадаецца па цане ад 8,5 еўра (каля 25 рублёў) за бутэльку.

Чытайце таксама: Колькі перад Новым годам каштуюць мандарыны ў Беларусі, Польшчы і Літве. Параўналі цэны

Каментары5

  • Алк
    27.12.2022
    Не зусім слушна, аўтар: 6 злотых 99 грошаў у Бедронцы бутэлька шампанскага каштуе - сам купляў.
  • гердзень
    28.12.2022
    у Польшчы віно стартуе з 6 злотых
  • дзед-барадзед
    28.12.2022
    "шампанскае ў Беларусі"
    ужо спешна!

    Дарэчы, у Максіме тыдзень зніжкі на "шыпучку" працягваецца: ад €5,99 за літр італьянскай!

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту57

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту57

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць