Усяго патроху

Кіраванне аўтамабілем, калі чалавек спаў менш за 5 гадзін, такое ж небяспечнае, як і кіраванне п'яным

Статыстыка аварый у свеце паказвае, што кожная пятая з іх адбываецца з прычыны стомленасці кіроўцы. А вось колькасць аварый, выкліканых алкаголем, за апошнія 20 гадоў значна скарацілася. Вучоныя з Аўстраліі прапаноўваюць заканадаўча замацаваць норму працягласці сну напярэдадні паездкі.

Навукоўцы з Універсітэта Цэнтральнага Квінсленда (Аўстралія) апублікавалі вынікі свайго даследавання, у якім разгледзелі залежнасць рызыкі патрапіць у аварыю ад працягласці сну ў апошнія 24 гадзіны перад паездкай.

Яны прааналізавалі 61 унікальны выпадак для вызначэння верагоднасці інцыдэнту, звязанага са стомленасцю за рулём (уключаючы аварыю, засынанне падчас кіравання, траўму і памылку кіравання), на аснове колькасці гадзін папярэдняга сну.

Гэта дазволіла ім прыйсці да высновы, што верагоднасць аварыі прыкладна на 30% вышэйшая для людзей, якія мелі 6-7 гадзін сну, у параўнанні з людзьмі, якія добра адпачылі (8 і больш гадзін сну).

А вось працягласць сну ў 4 ці 5 гадзін прыводзіць да значнага і сурʼёзнага зніжэння эфектыўнасці кіравання і (ці) павышэння верагоднасці заснуць за рулём або трапіць у аварыю.

Верагоднасць неспрыяльнага выніку пасля 4-5 гадзін сну падвойваецца (некаторыя даследаванні паказваюць значна большую верагоднасць). Стан жа чалавека пасля сну такой працягласці аналагічны стану чалавека, у крыві якога ўтрымліваецца 0,05% алкаголю.

Некаторыя даследаванні паказваюць, што калі кіроўца ў апошнія суткі спаў чатыры гадзіны і менш, то верагоднасць патрапіць у аварыю можа для яго быць у 15 разоў вышэйшай.

Аўтары задаюцца пытаннем, ці нельга нешта зрабіць, каб паказчык аварый з-за стомленасці знізіўся. У якасці прыкладу яны прыводзяць комплекс мер, накіраваных на барацьбу з пʼянствам за рулём. Яны ўключаюць шырокую адукацыйную праграму, заканадаўчае замацаванне нормаў утрымання алкаголю ў крыві для кіроўцаў, жорсткія меры пакарання, сістэму маніторынгу, шырокае інфармаванне публікі аб судовых справах супраць парушальнікаў.

Аўтары лічаць, што такім жа чынам можна распрацаваць абмежаванні і для стомленасці — вызначыць дапушчальную норму сну для кіроўцаў.

Навукоўцы выказалі прапанову аб тым, каб нарматыўна замацаваць патрабаванне да кіроўцаў прытрымлівацца вызначанай колькасці гадзін сну перад тым, як садзіцца за руль.

Даследчыкі разумеюць складанасці рэалізацыі такога закона. У цяперашні час няма спосабу ацаніць стомленасць на ўзбочыне — няма аналізу дыхання ці аналізу крыві, якія маглі б ацаніць, колькі вы спалі ці наколькі вы стомленыя.

Вучоныя таксама звярнулі ўвагу на тое, што сон на працягу апошніх 24 гадзін не ўлічвае іншыя фактары, якія таксама могуць паўплываць на стомленасць і кангнітыўныя здольнасці. Напрыклад, час сутак. Вядома, што ноччу значна цяжэй быць уважлівым. Акрамя таго, на стан кіроўцы ўплывае папярэдняя гісторыя сну і няспання на працягу некалькіх дзён.

Акрамя гэтага, ёсць і складанасці іншага кшталту. Людзі самі могуць выбіраць, піць ці не піць алкаголь перад тым, як сядаць за руль. Але не заўсёды і не ўсе могуць выбраць больш працяглы сон. Сярод тых, хто рэгулярна недасыпае, напрыклад, маладыя бацькі, супрацоўнікі са зменным графікам, пацыенты, у якіх сон парушаны з-за дыягназу. Таму, калі ўводзіць новыя правілы, трэба ўлічыць і такія выпадкі.

Чытайце яшчэ:

Праз недахоп сну людзі пачалі бачыць у сябрах ворагаў

Сон чалавека залежыць ад краіны пражывання

Як спаць па 7 гадзін і адчуваць сябе выспаным

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць