Свет55

Яўрэйская канфедэрацыя адказала Пуціну: Зяленскі — прыклад мужнасці для Украіны і свету

Яўрэйская канфедэрацыя Украіны адказала на абразу Уладзіміра Пуціна, які назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «ганьбай яўрэйскага народа».

«Уладзімір Зяленскі — лідар, які паказаў прыклад мужнасці свайму народу і ўсяму свету. Уладзімір Зяленскі — герой не толькі яўрэйскага народа, але і ўсёй палітычнай украінскай нацыі, да якой адносяцца, вядома, і яўрэі. Мы ганарымся непахіснай стойкасцю нашага прэзідэнта, які абараняе дэмакратычныя каштоўнасці, свабоды і міралюбныя правы Украіны і нашых грамадзян», — цытуе словы канфедэрацыі «Украінская праўда».

Таксама ў заяве канфедэрацыі адзначаецца, што ў сучаснай Украіне, тым больш на дзяржаўным узроўні, няма ніякага «неанацызму», як пра гэта хлусіць Пуцін.

Акрамя таго, канфедэрацыя падкрэсліла, што ва Украіне, у прыватнасці, бытавы антысемітызм — адзін з самых нізкіх у Еўропе, а пасля 24 лютага 2022 года яго практычна не назіраецца.

Што да абвінавачанняў украінцаў у злачынствах часоў Халакосту, то канфедэрацыя нагадала расійскаму дыктатару, што Украіна — чацвёртая ў свеце краіна па колькасці праведнікаў народаў свету (людзей, якія ратавалі яўрэяў падчас Халакосту) — усяго 2 691 чалавек, паводле звестак «Яд ва-Шэм». Па даных украінскіх даследчыкаў, украінцаў-праведнікаў налічваецца больш за 15 тысяч. На іх рахунку — сотні тысяч выратаваных жыццяў яўрэяў.

«Менавіта пры прэзідэнце Уладзіміру Зяленскім заснаваны Дзень украінцаў, якія ратавалі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Ён адзначаецца на дзяржаўным узроўні 14 мая», — гаворыцца ў заяве.

Канфедэрацыя прадэманстравала фота меноры ў мемарыяле «Драбіцкі Яр» у ваколіцах Харкава, дзе падчас Халакосту нацысты расстралялі каля 20 тысяч вязняў Харкаўскага гета.

«Здымак зроблены адразу пасля расійскага абстрэлу 26 сакавіка 2022 года», — адзначылі ў канфедэрацыі.

Каментары5

  • Гаага его ждет
    17.06.2023
    путин - фашист, убийца и преступник
  • **
    17.06.2023
    "Па даных украінскіх даследчыкаў, украінцаў-праведнікаў налічваецца больш за 15 тысяч. На іх рахунку — сотні тысяч выратаваных жыццяў яўрэяў.
    «Менавіта пры прэзідэнце Уладзіміру Зяленскім заснаваны Дзень украінцаў, якія ратавалі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны."

    неўпрыкмет Ізраіль афіцыйна (!) адмовіўся прымаць украінскіх бежанцаў напачатку гэтай вайны, калі іншыя краіны масава прымалі іх
  • Изя
    17.06.2023
    Украина для Израиля-вот наш девиз.

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну22

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць