Адразу пасля тэлезвароту Пуціна ў Крамлі паведамілі пра нараду з кіраўніцтвам сілавых структур. Пуцін выглядае дзіўна
Адразу пасля тэлезвароту Пуціна ў Крамлі паведамілі пра нараду з кіраўніцтвам сілавых структур. Сярод запрошаных на яе — і міністр абароны Сяргей Шайгу.

Кадры з нервовым, злым Пуціным у рэдкай для яго нецырыманіяльнай, непараднай абстаноўцы паказала прэс-служба Крамля. Здаецца, Пуцін нешта перажоўваў ці дажоўваў, прамаўляючы ўступныя словы.
На тварах царадворцаў чытаецца разгубленасць.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары