Грамадства1717

Выкраданні працягваюцца: Яўгена Афнагеля невядомыя вывезлі пад Каралёў Стан

Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» затрымалі на вуліцы Бялінскага, пасадзілі ў белы легкавік і вывезлі з Мінска.

Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» затрымалі на вуліцы Бялінскага, пасадзілі ў белы легкавік і вывезлі з Мінска.

Гісторыя з выкраданнямі моладзевых актывістаў працягваецца. Сёння, 6 снежня, невядомыя затрымалі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. «А 16-й у мяне была прызначаная сустрэча каля заводу «Луч». Чалавек, з якім я мусіў сустрэцца, спазняўся. Да мяне падышлі два чалавекі ў цывільным, паказалі міліцэйскія пасведчанні і папрасілі паказаць змесціва заплечніка. Нічога цікавага для сябе не знайшлі і сышлі. Потым побач з'явіўся міліцыянт у форме з рацыяй, не адыходзіўся далёка. Я сеў у аўтобус і даехаў да Бялінскага. Там на прыпынку мяне і схапілі. Запіхнулі ў белы легкавік і павезлі. У аўто было тры чалавекі акрамя мяне. Недзе 20 хвілін вазілі па горадзе, галаву мне нахілілі , каб не глядзеў у акно. Потым паехалі за горад. Праз пэўны час збочылі з трасы недзе з кіламетр ехалі. А там мяне і высадзілі, аддалі фотаапарат, праўда без акумулятара, і тэлефоны, з аднаго батарэю выцягнулі», – распавёў НН Яўген. Па яго словах, перад тым як збочыць з трасы, ён заўважыў дарожны ўказальнік на Каралёў Стан. Цяпер ён пабачыў знак з надпісам Жукаў Луг. Па Яўгена выехалі сябры з Мінска.

Нагадаем, што ўчора, 5 снежня, невядомыя выкралі лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча. Па словах Змітра, раніцай яго схапілі невядомыя, адвезлі ў Лагойскі раён за 70 км ад сталіцы, дзе проста выкінулі з аўто.

Каментары17

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй5

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых22

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць