Свет33

«Гэта будзе «Поле цудаў». Напярэдадні выбараў Крэмль правядзе ў Расіі маштабны розыгрыш кватэр і вандровак

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2024 года Крэмль правядзе ўсерасійскі конкурс «Гэта ў нас сямейнае». Сярод удзельнікаў абяцаюць разыграць 30 жыллёвых сертыфікатаў на пяць мільёнаў рублёў, 300 паездак па Расіі і «іншыя прызы», піша «Медуза».

Адкрыццё Усерасійскага форуму класных кіраўнікоў, на якім быў прадстаўлены конкурс «Гэта ў нас сямейнае». 3 кастрычніка 2023 года

Па задуме аўтараў, конкурс «Гэта ў нас сямейнае» мае «стварыць пазітыўны фон для кампаніі ў няпросты час» — няпросты, як сцвярджаюць крыніцы «Медузы», з-за росту коштаў, звязанага з санкцыямі і курсам валют, які ўзняўся.

Мерапрыемства праводзіць платформа «Расія — краіна магчымасцей», яна таксама арганізуе кадравы конкурс адміністрацыі прэзідэнта (АП) «Лідары Расіі» і ўваходзіць у лік суарганізатараў большасці крамлёўскіх моладзевых форумаў.

Фармальна конкурс «Гэта ў нас сямейнае» ніяк не звязаны з выбарамі, але яго асноўныя этапы супадуць з прэзідэнцкай кампаніяй Уладзіміра Пуціна. Напрыклад, яго старт прызначаны на 4 лістапада — у той жа дзень на ВДНГ адкрыецца адно з ключавых мерапрыемстваў кампаніі, форум «Расія». Форум мае стаць «выставай дасягненняў» пуцінскага праўлення: свае стэнды падрыхтуюць усе рэгіёны і дзяржкарпарацыі. Удзельнічаць у форуме АП рэкамендуе і буйному бізнэсу, фармальна незалежнаму ад дзяржавы.

Блізкія да Крамля крыніцы «Медузы» казалі, што кампанія Пуціна павінна ператварыцца ў «чаргу святаў». «Можна лічыць конкурс сярод семʼяў адным з такіх «святаў», — распавёў «Медузе» адзін з блізкіх да АП паліттэхнолагаў.

Каб падтрымаць «святочны» настрой, узнагароджваць удзельнікаў пачнуць яшчэ да фіналу — пасля прамежкавага этапу будуць выдаваць тыя самыя «іншыя прызы».

Распавядаць аб правядзенні конкурсу даручана федэральным СМІ. «Гэта будзе «Поле цудаў« у добрым сэнсе гэтага слова», — удакладняе суразмоўца «Медузы».

Для перамогі на дыстанцыйным этапе семʼі-ўдзельнікі павінны будуць выконваць «заданні, накіраваныя на стварэнне дамашняй утульнасці, прыгатаванне стравы па відэаінструкцыі спевака Сяргея Жукава і яго сямʼі». Таксама падчас анлайн-этапу яго ўдзельнікам неабходна будзе «выканаць песню, здзейсніць учынак, які прынясе карысць, паўтарыць нескладаную ланцуговую рэакцыю з падручных прадметаў і стварыць віртуальны летапіс сваёй сямʼі». Семʼі з анексаваных Расіяй тэрыторый Украіны будуць удзельнічаць у асобным заліку.

Аргкамітэтам конкурсу «Гэта ў нас сямейнае» кіруе намеснік кіраўніка АП Сяргей Кірыенка, а арганізацыяй мерапрыемства займаецца кіраўнік упраўлення грамадскіх праектаў АП Сяргей Новікаў. У наглядальную раду мерапрыемства ў ходзяць поп-выканаўцы Дзмітрый Малікаў і Сяргей Жукаў, саксафаніст Ігар Бутман, кардыяхірург Леа Бакерыя. Сярод партнёраў конкурсу — дзяржкарпарацыі «Расатам», «Раскосмас» і «Русгідра».

Каментары3

  • Дмитрий Исаакович Гейлер
    25.10.2023
    Квартиры в Мариуполе и туры в Бердянск?
  • Суповой пакетик
    25.10.2023
    Опять этот [...] пытается всех купить! Во времена пандемии в России раздавали по 10 тысяч рублей на каждого ребенка до 16 лет. И попробуй не забери! Это считалось проявлением политической неблагонадежности! Что за... Думает, деньгами все вопросы можно решить, иконой, похищенной из музея - заткнуть проблемы в отношениях с Богом... куда уж больше! Существо без чести и совести, и это - глава государства! Позорище.
  • Ёсік
    25.10.2023
    А зрабіць трэба наступнае - скончыць зьнішчэньне ўсіх украінцаў, а то, курвы, падзялілі іх на сваіх і не сваіх, адмовіцца ад сваіх імперскіх мараў, ды абраць нармалёвага прэзідэнта, які будзе аб краіне ў сённяшніх межах клапаціцца, аб народзе сваім ды с суседзямі размаўляць на роўных, і будзе вам шчасьце.

Цяпер чытаюць

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі10

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст высадзіў з машыны дзіця, якое затым згубілася6

«Я разумею, што можна зрабіць копію красовак…» Расіяне сплагіяцілі мінскі дзіцячы садок4

Келаг назваў два пытанні, якія патрэбна вырашыць, каб зрушыліся перамовы па Украіне11

«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе18

Смяротнае ДТЗ пад Магілёвам: адзін мужчына загінуў, другі ў бальніцы

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік ажаніўся ў Кіеве і расказаў, як пагроза «Арэшнікам» падштурхнула зрабіць прапанову7

Кітай і Расія правялі трэція сумесныя вучэнні па супрацьракетнай абароне ў РФ2

Расіяне масіраваным ударам атакавалі Крамянчуг: у горадзе зніклі электрычнасць, вада і ацяпленне6

Пакаянне за 2020‑ы не дапамагло — канцэртаў «Драздам» не даюць. Гурт спыняе выступы, Карпанаў ідзе ў беларускамоўны стэндап13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі10

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць