Усяго патроху11

У Германіі бяздомны беларус паказаў экстрэмальнае шоу

Раніцай у нядзелю 40-гадовы грамадзянін Беларусі зладзіў шоу на вакзале горада Фульда ў зямлі Гесэн у Германіі. Але скончылася яно для яго не вельмі добра, піша Reform.by.

Фота: Bundespolizei

Спачатку мужчына пераскочыў праз некалькі чыгуначных шляхоў, на шостым з якіх яго зачапіў цягнік. Але калі цягнік спыніўся, то мужчына пралез пад ім і пабег далей. Ён перайшоў чыгунку да канца, пералез праз плот вышынёй у 1,6 метра, падышоў да краю будынка і саскочыў уніз з вышыні 6 метраў.

Дзякуючы дзеянням паліцыянтаў мужчына не стукнуўся галавой аб зямлю пры скачку, але атрымаў траўмы рук і галавы. Тым не менш, ён паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі і даставілі ў бальніцу.

Як паведамляе паліцыя, беларус з'яўляецца бяздомным. У дачыненні да яго завялі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Каментары1

  • галава
    12.03.2024
    > мужчына не стукнуўся галавой аб зямлю пры скачку, але атрымаў траўмы рук і галавы

    галавой ня стукнуўся, але атрымаў траўму галавы - гэта як?

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць