Грамадства3030

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом

У 2019-м ён удзельнічаў у пратэстах супраць інтэграцыі з Расіяй. На апубліканых фота ён стаіць побач з Міколам Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім, трымае бел-чырвона-белы сцяг.

Віталь Лухвіч. Фота: amia.by, belsat.eu

Віталю Лухвічу 46 гадоў. Ён мінчук. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

Найперш ён вядомы як кіраўнік школы па адзінаборствах у так званым рускім стылі, якая існуе не менш за 15 гадоў. Цяпер яна называецца «Самба» і знаходзіцца ў Заводскім раёне Мінска.

Сюжэт пра школу Віталя з АНТ

Агулам у базах Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва і ДАІ, якія ёсць у «Кіберпартызанаў», у мужчыны пад сотню запісаў пра месцы працы. Там і ўніверсітэты з каледжамі, і прадпрыемствы, дэпартамент фінансаў і тылу МУС і нават комплекс «Стайкі».

Віталь нейкі час працаваў на АНТ і на «Беларусьфільме», імаверна, як аператар.

Віталь Лухвіч падчас працы на АНТ. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Абліваў фарбай суседа і ўдзельнічаў у дэманстрацыях

Першую вядомасць у незалежных медыя Лухвіч атрымаў у 2017 годзе, на гэта звярнуў увагу праект Luka.Zone. Тады ён абліў белай фарбай суседа, які спрабаваў адвучыць яго паркавацца на тратуары. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», у выніку Лухвіч атрымаў адну базавую штрафа.

Віталь Лухвіч (справа) і аблітае фарбай адзенне суседа

Паралельна Лухвіч стаў спрабаваць прымазацца да розных дэмакратычных рухаў. Напрыклад, наведваў акцыі руха салідарнасці «Разам». Яго нават аднойчы затрымлівалі ў 2019-м падчас спробы ўшанаваць памяць забітых нацыстамі ў Хатыні (праўда, аніякага пакарання ён не атрымаў).

Сустаршыня «Разам» Алена Талстая расказала «Нашай Ніве», што аніякай пасады ў руху Лухвіч не займаў і не браў удзел у сходах ці рабочых групах арганізацыі. Але хадзіў на акцыі:

Віталь Лухвіч (справа) на акцыі побач са сустаршынёй руху салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам. Фота: Белсат

«Яны былі адкрытыя, публічныя, з анонсамі ў СМІ і фэйсбуку. Акцыі ладзіліся ўласнымі сіламі, кожны дапамагаў чым мог: транспартам, знічкамі, кветкамі і гэтак далей. Віталь прыйшоў на адну з акцыяў ушанавання, сказаў, што яму гэта падабаецца.

Не хаваў, што працуе ў спортзале з міліцыянтамі, трэнерам або нешта такое. Сам з гэтага пасмейваўся. Крыху незвычайны для нашага атачэння чалавек, але ніякіх падстаў яго праганяць не было. Падчас акцый нас штораз і так здымалі сэксоты.

Нікуды не лез, нічога не выпытваў, не набіваўся. Трымаў сябе па-кампанейску. Асаблівых сяброўскіх стасункаў ні з кім не падтрымліваў. [Неяк] проста перастаў прыходзіць на акцыі і ўсё».

Лухвіч са сцягам у руках па цэнтры. Фота: Белсат

А ў 2019-м удзельнічаў у пратэстах супраць інтэграцыі з Расіяй, якія ініцыяваў Мікола Статкевіч. На фота ён трымаецца побач з Міколам Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім.

На мяжы 2019-га і 2020-га Лухвіч знік з публічных радараў. Апошняе яго фота ў медыя — прагулка ў раёне Нямігі ў жніўні 2020-га, але там ён не ўдзельнічае ў пратэстах.

«Ларыскор» і стукацтва

Стала вядома, што Лухвіч быў супрацоўнікам «Ларыскор». Нагадаем, гэта фірма для фармальнага працаўладкавання платных стукачоў МУС. Па звестках з базаў «Кіберпартызанаў», Лухвіч працаваў там з красавіка 2016-га па 2020-ты ўключна.

Ягоны заробак у «Ларыскоры» за 2020 год, напрыклад, склаў 7000 рублёў, каля 3000 даляраў на той момант.

Яшчэ ў 2020-м Лухвіч як мінімум двойчы даносіў на пратэстоўцаў. 28 верасня ён паведаміў, што сусед вывесіў бел-чырвона-белы сцяг. А ў дзень смерці Рамана Бандарэнкі 12 лістапада ён скардзіўся, што «кампанія з бчб-сцягамі перакрыла дарогу ў раёне вуліцы Чарвякова, шумяць». Нумар і адрас выкліку супадаюць са звесткамі Лухвіча.

Віталь Лухвіч на семінары ў Акадэміі МУС. Фота: amia.by

Цікава, што ў Лухвіча ёсць брат-блізнюк Вадзім. Ён таксама прысвяціў жыццё спорту. І ён таксама стукач. У верасні 2020-га Вадзім Лухвіч паведаміў, што на воданапорнай вежы ў Ратамцы вісіць бел-чырвона-белы сцяг.

Віталь Лухвіч жа дагэтуль кіруе сваім клубам па адзінаборствах. Праводзіць семінары, сярод іншага і для курсантаў акадэміі МУС.

А таксама працуе ў школе. Па звестках праекта DIT, мужчына займаецца ваенна-патрыятычным выхаваннем у гімназіі №29 у Мінску.

Публікацыя зробленая з дапамогай Digital Intelligence Team (DIT) і базаў «Кіберпартызанаў». DIT — гэта OSINT-праект, які супрацоўнічае з прадэмакратычнымі структурамі ды праектамі ў раследаваннях і даследаваннях розных тэмаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • Цікаўны
    20.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Лагічна
    20.07.2024
    Агулам у базах Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва і ДАІ, якія ёсць у «Кіберпартызанаў», у мужчыны пад сотню запісаў пра месцы працы. Там і ўніверсітэты з каледжамі, і прадпрыемствы, дэпартамент фінансаў і тылу МУС і нават комплекс «Стайкі».//

    Ну а як жа ж, трэба і там пастучаць, і там.
  • У галаву я ем
    20.07.2024
    З артыкула вынікае, што Лухвіч не лез у апазіцыйныя арганізацыі, а проста маўкліва стаяў побач. Гэта нават не сэксот з камерай, а пасіўны ўдзельнік масоўкі. Сумняюся, што ён нанёс хоць бы якую істотную шкоду апазіцыі. Трэнер зарабляў усімі сродкамі, якімі дазваляў інтэлект. Пастуківаў, папісваў, атрымліваў свае 3000 баксаў у год. І заўважце - гэта было да 2020-га. Не думайце, што я яго апраўдваю! Але ж і дэманізаваць гэтага дробнага стукачыка не варта.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць