Свет66

Дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША пасля замаху на Трампа пайшла ў адстаўку

Кімберлі Чытл, дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША, пасля замаху на былога прэзідэнта Дональда Трампа ідзе ў адстаўку, паведамляе «Голас Амерыкі».

Кімберлі Чытл. Фота: AP Photo/J. Scott Applewhite

Чытл, якая займала гэтую пасаду са жніўня 2022 года, сутыкнулася з рэзкай крытыкай, асабліва за тое, што стралку ўдалося так блізка падысці да Трампа на мітынгу ў Пенсільваніі.

«Я цалкам бяру на сябе адказнасць за гэты прабел у бяспецы, — напісала Чытл у лісце супрацоўнікам. — У святле нядаўніх падзей я з цяжкім сэрцам прыняла цяжкае рашэнне пайсці ў адстаўку з пасады вашага дырэктара».

Адстаўка Чытл адбылася на наступны дзень пасля яе выступу перад Кангрэсам, дзе яе падвяргалі крытыцы як дэмакраты, так і рэспубліканцы. Яна назвала замах на жыццё Трампа «самым значным аператыўным правалам» Сакрэтнай службы ЗША за апошнія дзесяцігоддзі.

Каментары6

  • Гендэрная Квота
    23.07.2024
    Спадарыню Чытль захаваць на бюджэтным ўтрыманьні, на яе пасаду прызначыць кабету
  • хтосьці
    23.07.2024
    Імаверна, ахова прыняла стралка за аднаго са сваіх (знешні перыметр ахоўвала шмат мясцовых сілавікоў, не звязаных з Сакрэтнай службай), таму і не зрэагавала да першых стрэлаў. Але ў любым разе адсутнасць каардынацыі - гэта іх відавочны правал і прычына чыстак
  • Сэксызм
    23.07.2024
    Я звольніў найлепшую прафэсыяналку ў гэтай галіне

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць