Грамадства44

Актывісты «Маладой Беларусі» вывесілі ў Парку Чалюскінцаў плакаты супраць павышэння кошту праезду

Прадстаўнікі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Маладая Беларусь» (Літва) правялі 1 сакавіка ў Мінску акцыю супраць павышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце.

Згодна з паведамленнем прэс‑службы арганізацыі, у раёне парку Чалюскінцаў яны вывесілі два плакаты са словамі:

«700 р. плаціць не будзем!!!»

Плакаты правіселі прыблізна гадзіну, пасля чаго былі зняты супрацоўнікамі дэпартамента аховы МУС.

«Ні заробкі, ні стыпендыі фактычна не павышаюцца. Хутчэй, яны марудна памяншаюцца, сыходзячы з узроўню інфляцыі. Пастаянна даражэюць тавары першай неабходнасці, цяпер паднялі кошт на праезд у грамадскім транспарце і аўтамабільнае паліва», — адзначыў прадстаўнік арганізацыі Антон Русін.

Ён лічыць неабходным звярнуць на гэта ўвагу людзей, асабліва перад выбарамі ў мясцовыя саветы. «Людзі павінны адказна ставіцца да выбараў дэпутатаў, якія пасля вырашаюць такія жыццёва важныя пытанні, у прыватнасці, як кошт праезду ў грамадскім транспарце», — падкрэсліў актывіст.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту52

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту52

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць