Спорт

«Вашынгтон Кэпіталз» Аляксея Протаса выйшаў у другі раўнд Кубка Стэнлі

У пятым матчы серыі першага раўнду Кубка Стэнлі «Вашынгтон Кэпіталз» на хатняй арэне перайграў «Манрэаль Канадыенс» з лікам 4:1 і з такім жа лікам выйграў серыю.

Nhl.com

За «Вашынгтон» згуляў беларускі форвард Аляксей Протас, які раней прапусціў дзесяць матчаў з-за траўмы.

Ён гуляў на правым флангу чацвёртага звяна. Аляксей правёў на лёдзе 16 хвілін 48 секунд (з іх 1:23 у меншасці), нанёс адзін няўдалы кідок, заблакаваў адзін кідок суперніка, здзейсніў адзін сілавы прыём, дапусціў адну страту і завяршыў матч з паказальнікам карыснасці «0».

У наступным раўндзе «Вашынгтон» згуляе з «Каралінай Харыкейнз». Клуб Аляксея Протаса ўпершыню за сем гадоў прайшоў у другі раўнд Кубка Стэнлі. Апошні раз «Кэпіталз» дасягалі гэтага ў чэмпіёнскім сезоне 2017/18.

Аляксей — адзіны з сямі беларусаў у гэтым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі, які дабраўся да розыгрышу Кубку Стэнлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць