Свет44

У свеце існуе толькі адна краіна, здольная цалкам забяспечваць сябе ежай

Навукоўцы з Германіі і Вялікабрытаніі правялі даследаванне і высветлілі, што толькі адна краіна са 186 можа цалкам забяспечыць сябе ўсімі сямю асноўнымі групамі прадуктаў харчавання выключна за кошт уласнай вытворчасці. Вынікі апублікаваныя ў часопісе Nature Food.

Трактар на рысавым полі на прыбярэжным плато Гаяны. Фота: Wikimedia Commons

Адзінай краінай, якая здольная цалкам пракарміць сваё насельніцтва нават у выпадку зрыву міжнародных паставак (як гэта было падчас пандэміі Covid-19), аказалася Гаяна — невялікая краіна ў Паўднёвай Амерыцы.

На другім і трэцім месцах — Кітай і В’етнам, якія могуць забяспечыць шэсць з сямі груп прадуктаў.

У той жа час шэсць краін не могуць самастойна забяспечваць сябе нават адной-адзінай групай прадуктаў — гэта Афганістан, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Ірак, Макаа (спецыяльны адміністрацыйны раён Кітая), Катар і Емен.

Больш за траціну краін могуць забяспечыць сябе толькі дзвюма або менш групамі прадуктаў, прычым большая частка такіх краін знаходзіцца ў Афрыцы. Кожная сёмая краіна ў свеце дасягае самадастатковасці па пяці або больш групах, і гэтыя краіны пераважна размешчаныя ў Еўропе і Паўднёвай Амерыцы.

Навукоўцы таксама адзначылі, што прыкладна 65% краін могуць самастойна забяспечваць сябе жывёлагадоўчай прадукцыяй, але ў паўднёвай Афрыцы і Акіяніі назіраецца дэфіцыт малака. Еўрапейскія краіны, наадварот, цалкам забяспечваюць сябе малочнымі прадуктамі. Рыбай і морапрадуктамі забяспечваюць сябе толькі 25% краін, сярод якіх Расія і краіны Ціхаакіянскага рэгіёна. Аднак у 60% краін узровень забеспячэння морапрадуктамі не дасягае і паловы ад патрэбы.

Каля паловы краін забяспечваюць сябе крухмалістымі прадуктамі (45%), бабовымі, арэхамі і насеннем (46%), а таксама садавіной (47%). Толькі 24% краін дасягаюць самадастатковасці па агародніне. Высокі ўзровень забеспячэння гароднінай назіраецца ў краінах Міжземнамор’я і Цэнтральнай Азіі, а вось 91% краін Афрыкі на поўдзень ад Сахары маюць сур’ёзны дэфіцыт. Праблемы з агароднінай ёсць таксама ў Паўночнай Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і краінах Карыбскага басейна.

Што да Беларусі, то, згодна з апублікаванымі картамі, яна цалкам забяспечвае сябе малочнымі і мяснымі прадуктамі, гароднінай і крухмалістымі прадуктамі харчавання (даследаванне праводзілася раней за сёлетнюю вясну). Найгоршая ж у нас сітуацыя з рыбай і бабовымі, арэхамі і насеннем.

На заканчэнне даследчыкі адзначылі, што ранейшыя работы ацэньвалі харчовую сітуацыю толькі па колькасці калорый, а цяпер улічваецца і збалансаванасць харчавання. Яны выкарыстоўвалі даныя ААН і дыету Livewell ад Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), дзе прадукты падзеленыя на сем груп: садавіна, гародніна, бабовыя/арэхі/насенне, крухмалістыя прадукты, рыба/морапрадукты, мяса і малочныя прадукты.

Каментары4

  • я постмадэрніст
    11.06.2025
    Трэ ўзнаўляць вытворчасьць беларускіх крыветак
  • cfm
    11.06.2025
    Павесялілі рэмаркай у дужках
  • мимокрокодил
    11.06.2025
    Открыл первоисточник, увидел что такие страны как Испания, Португалия и Япония не могут себя обеспечить морскими продуктами, закрыл. Это абсолютно некомпетентное фуфлоисследование для освоения грантов. Видимо за морепродукты у них считается только лосось и заморозка из китая.

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць