Здароўе77

У Мінску з'явіўся адзіны ў СНД апарат са штучным інтэлектам для лячэння раку

Рэвалюцыйны метад лячэння пацыентаў анкагематалагічнага профілю — таматэрапію — выкарыстоўваюць спецыялісты Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Аб гэтым «Мінск-Навінам» расказаў намеснік дырэктара па гематалогіі гэтай медустановы, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра гематалогіі і перасадкі касцявога мозга, доктар медыцынскіх навук, прафесар Анатоль Ус.

Паводле слоў спецыяліста, падчас рэканструкцыі аднаго з блокаў цэнтра там усталявалі сучасны лінейны паскаральнік — апарат таматэрапіі.

— Сёння гэта высокатэхналагічнае абсталяванне — адзінае на прасторах СНД, — кажа Ус. — Апарат новага пакалення з элементамі штучнага інтэлекту. Гэта дазваляе істотна павысіць эфектыўнасць лячэння пацыентаў, у тым ліку іх падрыхтоўку да трансплантацыі касцявога мозгу.

Прафесар адзначыў, што таматэрапія — гэта вельмі сучасны метад лячэння, сутнасць якога заключаецца ў прыцэльным апрамяненні ракавых клетак.

— Ёсць таргетныя лекавыя прэпараты, якія вельмі эфектыўныя ў анкалогіі, гематалогіі, — растлумачыў А. Ус. — У радыялогіі, дзе выкарыстоўваюцца прамянёвыя метады, аналагічна працуе машына таматэрапіі: «страляе», як з гарматы, выключна ў мэту — па пухлінных тканінах, не закранаючы пры гэтым здаровыя. 

Таксама на гэтым апараце праводзіцца прамянёвая тэрапія пацыентам з пухлінамі печані, якія чакаюць трансплантацыю гэтага органа.

Інавацыйнае лячэнне даступна для дарослых і дзяцей Беларусі, а таксама для замежных пацыентаў. Пры гэтым для беларусаў таматэрапія праводзіцца бясплатна, як і перасадка касцявога мозга, печані, іншых органаў.

Каментары7

  • Андрусь
    27.08.2025
    Сигизмунд, класічная журналістыка ў СНД патрабуе ўжываць эпітэтаў "уникальный", "передовой", "самый лучший", "мы одни такие...".

    Наша Ніва тут не выключэнне.
  • Ачамуненапісалі
    27.08.2025
    А хто вытворца?
    Бо камунякі, акупаваўшыя Кітай, нічога супертэхналагічнага ня злепяць.
  • Нат
    27.08.2025
    Спатрэбілася або Лукашэнкам, або будуць замежнікаў за грошы лячыць.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць