Нерухомасць1313

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі

Цэны на кватэры ў мінскім элітным ЖК «Паўночны бераг» агучвалі толькі пасля ўнясення зваротнага дэпазіту.

Квартал «Паўночны бераг». Фота: realt.onliner.by

Кватэры з відам на вадаём

У базе здзелак з нерухомасцю з’явіліся звесткі пра продаж чатырох кватэр у доме нумар 88 на вуліцы Віталя Цвіркі, што ў элітным ЖК «Паўночны бераг», заўважыў тэлеграм-канал «Будні рыэлтара. Мінск». Гэта той дом, дзе за прагляд апартаментаў бралі па 7000 рублёў задатку.

Самая танная і самая меншая з прададзеных кватэр мае плошчу 62,3 квадратнага метра. Як купілі амаль за 319 тысяч даляраў — гэта па 5118 даляраў за квадратны метр.

Скрыншот: тэлеграм-канала «Будні рыэлтара. Мінск»

Кватэра плошчай 79 квадратных метраў стала самай дарагой — яе прадаюць за 450 тысяч даляраў, што складае 5692 даляры за квадратны метр.

Што там такога, што квадрат каштуе больш за 5 тысяч даляраў?

Забудоўшчык называе «Паўночны бераг» прынцыпова новым поглядам на жылы комплекс у сэрцы сталіцы, размешчаны на беразе ракі і акружаны прыродай.

Дом Lake Views, у якім прадалі мінімум чатыры кватэры, адносяць да катэгорыі ультрапрэміум, а самі кватэры называюць калекцыйнымі. Знаходзіцца ён на першай берагавой лініі Цнянскага вадасховішча.

Агулам па планах забудоўшчыка ў квартале будзе пражываць да 130 тысяч чалавек.

Ці гэта самае дарагое жытло ў Мінску?

Нягледзячы на высокі кошт квадратнага метра, у сталіцы ёсць і больш дарагая нерухомасць. Так, напрыклад, у квартале «Дэпо» каля плошчы Перамогі ёсць кватэры і па 6700 даляраў за квадрат. 

Што да сярэдняй цаны на квадрат, то гэта 1942 даляры па прапановах.

Каментары13

  • .
    11.11.2025
    Флоры і фаўны там амаль не было. Будуюць на месцы былога сяльгасполя. З лесапаласы зрабілі парк, трэба прызнаць, даволі акуратна.
    А вось антрапагенная нагрузка на Цнянку яшчэ больш вырасла, а ў будучым вырасце значна болей.
    І адмяніць гэтыя планы на гэты звышшчыльны раён ужо не атрымаецца. Мала хто разумеў і казаў пра тое, што гэта чарговая катастрофа для Мінска, тыпа Маяка Мінска, Мінск-Міра.
  • Сабакі
    11.11.2025
    менскія
  • Шрэк
    11.11.2025
    ., дык а што гэта за антрапагенная нагрузка, калі там флоры і фауны няма? Толькі не кажы, што выкліча геамарфалагічныя і гадралагічныя змены, хахаха

Цяпер чытаюць

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні 22 снежня пройдзе паніхіда па блогеру Мікіце Мелказёраве

Дырэктар «БелДжы» расказаў, на якой машыне сам ездзіць4

У свой апошні дзень Мікіта Мелказёраў паспеў запісаць яшчэ адно інтэрв'ю8

Чым запомніўся Мікіта Мелказёраў — самы папулярны беларускі інтэрв'юер9

Апошні допіс Мікіты Мелказёрава13

«Нячасты прыклад таго, як прыйсці да беларушчыны ў дарослым веку». Беларусы згадваюць Мікіту Мелказёрава4

Бабарыка сказаў, што Быкаў ставіў эканамічны суверэнітэт вышэй за беларускую мову. Навумчык: Не чуў ад Быкава нічога і блізка падобнага66

Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Мелказёрава1

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць