Культура

Двое падлеткаў у Пухавіцкім раёне на дзень народзінаў сяброўкі ўгналі аўтамабіль

Адразу два выпадкі ўгону аўтамабіля сталі падставай для звароту жыхароў Пухавіцкага раёна ў міліцыю. Абодва злачынствы былі здзейсненыя ў адну і тую ж ноч.

У Навасёлках невядомыя скарысталіся незачыненымі дзвярыма і забраліся ў ВАЗ, прыпаркаваны ля прыватнага дома. На суседняй вуліцы невядомыя аналагічным спосабам праніклі ў аўто Lada Granta, ключы ад якога былі ў замку запальвання.

Эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз на палімернай бутэльцы, якая знаходзілася ўнутры ВАЗ, а таксама з боку дзвярэй Lada Granta выявілі два сляды пальцаў.

Высветлілася, што да ўгону датычныя 16– і 17‑гадовы хлопцы. Яны прызналіся, што ў тую ноч вырашылі адзначыць дзень нараджэння сваёй сяброўкі, прычым для поўнага адчування свята ім абавязкова спатрэбіўся аўтамабіль. Тады адзін з хлопцаў прапанаваў узяць суседскі аўтамабіль, які заўсёды заставаўся на ноч незачынены. На аўтамабілі хлопцы даехалі да суседняй вуліцы, дзе ўспомнілі пра яшчэ адну машыну.

Забраўшы яе, яны на дзвюх машынах каталіся па раёне і адзначалі свята, у тым ліку ўжываючы алкаголь.

Заведзена крымінальная справа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць