Аўтамабілі юрасобаў-даўжнікоў з новага года не будуць выпускаць за межы Беларусі
З 1 студзеня 2026 года ў Беларусі абмежаванні для даўжнікоў пашыраюць на юрыдычныя асобы. Цяпер меры, якія дзейнічалі для фізічных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, будуць ужывацца і да арганізацый, паведаміла Міністэрства юстыцыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia
Аўтамабілі прадпрыемстваў-даўжнікоў змогуць не выпускаць за межы краіны да пагашэння даўгоў. Для службовых асобаў такіх кампаній таксама магчымыя часовыя абмежаванні на кіраванне транспартам і маламернымі судамі.
Раней забароны тычыліся толькі грамадзян і ІП, а кіраўнікам кампаній маглі кропкава абмяжоўваць выезд за мяжу. Цяпер жа сістэма стане комплекснай і закране як людзей, так і транспарт юрыдычных асобаў.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары