Свет1111

Смерці, расчляненні, магічныя амулеты. Афрыканскую дзяржаву захліснула хваля рытуальных забойстваў

У Сьера-Леонэ на захадзе Афрыкі адбываецца хваля жудасных злачынстваў, якія лічаць звязанымі з рытуальнымі забойствамі. Сем’і трацяць сваіх дзяцей і іншых сваякоў, чые целы часта знаходзяць з выдаленымі органамі, а часткі прадаюцца для магічных абрадаў. Паліцыя рэдка раскрывае такія справы: не хапае рэсурсаў, следства вядзецца слаба, а многія праваахоўнікі самі баяцца дакранацца да джуджу, мясцовай формы чорнай магіі, піша Бі-бі-сі.

Сьера-Леонэ — адна з найбяднейшых краін свету, што дагэтуль не аднавілася ад наступстваў жорсткай грамадзянскай вайны, якая доўжылася 11 гадоў, у 1991‑2002 гадах

Адна з гісторый — пра Салі Калакох, маці 11‑гадовага хлопчыка Папаі. Яго знайшлі забітым і жорстка знявечаным праз два тыдні пасля знікнення. Паліцыя нават не пацвердзіла, што гэта было рытуальнае забойства, і справа так і не прасоўваецца.

Журналісты BBC Africa Eye правялі ўласнае расследаванне. Пад выглядам «палітыка», які хоча атрымаць уладу праз магічны рытуал, яны сустрэліся з людзьмі, якія называюць сябе практыкамі джуджу. Некаторыя адкрыта прапаноўвалі здабыць чалавечыя органы або нават забіць чалавека за грошы. Адзін з такіх «жрацоў» хваліўся ўплывовымі кліентамі і паказваў чалавечы чэрап.

Сітуацыю ўскладняе тое, што ў краіне рэальна працуюць дзясяткі тысяч традыцыйных знахараў, сярод якіх ёсць і сапраўдныя лекары-траўнікі, і махляры, якія займаюцца чорнай магіяй. Нават у паліцыі прызнаюць, што часта баяцца ўмешвацца ў такія справы.

Журналістам удалося перадаць частку матэрыялаў паліцыі. У адным выпадку жраца — удзельніка арганізаванай сеткі затрымалі і знайшлі ў яго доме косці, валасы і іншыя падазроныя рэчы. Але і яго самога, і ягоных саўдзельнікаў выпусцілі пад заклад, расследаванне зацягваецца.

Падобныя забойствы часцей за ўсё адбываюцца ў бедных раёнах, дзе людзі жывуць у страху. Сваякі загінулых часта самі аплачваюць экспертызы, бо ўлады гэтага не робяць. Нават гучныя справы не даходзяць да суда, а вінаватыя часта пазбягаюць адказнасці.

У выніку грамадства ахоплена жахам і недаверам да паліцыі: людзі адчуваюць, што застаюцца сам-насам з пагрозай рытуальных забойстваў.

Каментары11

  • Абу
    26.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Нешта нагадвае
    26.11.2025
    Вы хочаце сказаць існуюць краіны, дзе 0.5% насельніцтва займаецца нейкім мракабесным чараўніцтвам ды магіяй, а ня меньш як палова насельніцтва спакойн трывае, калі некага рэжуць, ды яшчэ да іх ходзіць, каб мо што далі? А можа гэтак і трэба?
  • Андрусь
    26.11.2025
    Гэта ўсяго толькі пытанне таго, наколькі глыбока могуць зайсці так званыя "традыцыйныя каштоўнасці". У гэтага народу яны такія. Хрысціяне калісьці таксама палілі наўгодных людзей на вогнішчы і забівалі рудавалосых, лічачы іх ведзьмакамі. У Беларусі міліцыя не хоча караць забойцу гея, каб не "ісці супраць традыцыйных каштоўнасцяў", у Сьера-Ліёне паліцыя не імкнецца шукаць забойцаў 11-гадовага хлопчыка, цалкам у межах традыцыйных каштоўнасцяў прынесенага ў ахвяру багам, паводле ўсіх традыцыйных абрадаў расчлянёнага, косткі якога ашчадна зберагаюцца ў мясцовага "святара", а непатрэбная рэшта выкінутая ў смецце.
    А, каб не было такога, у свеце ёсць канцэпцыя правоў чалавека. І гэтыя правы - універсальныя, што для супердэмакратычнай і паважлівай да кожнага чалавека Нарвегіі, што да таталітарнай Беларусі, што да дзікунскага Сьера-Ліёне. Але, на жаль, у плыні сучаснага трампізму ды іншага правага рэваншу канцэпцыя ўніверсальнасці правоў чалавека разбураецца і, калі і далей рэгрэсаваць у гэтым кірунку, хутка на расчлянёнку 11-гадовых хлопчыкаў ездзіцьмуць турыстычныя туры дзеля захавання "традыцыйных каштоўнасцяў" глабальнага Поўдня.

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць