«Мы ўбачылі сапраўднае аблічча заходняй палітыкі, заходняй дыпламатыі і перш за ўсё ЗША», — сказаў беларускі палітык.

Аляксандр Лукашэнка ўдзячны Дональду Трампу за тое, што той да канца агаліў палітыку Захаду. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску піша БелТА.
«Нягледзячы на тую мітусню, якая часта зыходзіць ад Трампа (раніцай — адно, вечарам — іншае), я яму ўдзячны за тое, што ён адкрыта агаліў палітыку Захаду і перш за ўсё ЗША. Вось як ёсць», — заявіў ён.
«Венесуэла — гэта нафта. Куба — гэта наша (гаворка пра ЗША) бяспека, тут ні Расіі, ні Кітаю, нікому тут справы быць не павінна, гэта — наша. Грэнландыя — яна патрэбная камусьці. Ён не хаваецца за нейкімі дыпламатычнымі фармулёўкамі. А мы ўбачылі сапраўднае аблічча заходняй палітыкі, заходняй дыпламатыі і перш за ўсё ЗША. Зыходзячы з гэтага вы, бачачы іх палітыку, рабіце для сябе высновы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары