Улада

Мыты на аўтамабілі застануцца ранейшымі да 1 ліпеня 2011 года

Мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты будуць знятыя для Беларусі пасля падпісання і ратыфікацыі з яе боку ўсяго пакета дакументаў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана.
Пра гэта 5 ліпеня ў Астане паведаміў журналістам віцэ‑прэм’ер беларускага ўрада Андрэй Кабякоў, перадае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Адпаведнае рашэнне замацавана ў Пратаколе аб асобных часовых выключэннях з рэжыму функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, які падпісаны адначасова з рашэннем аб увядзенні ў дзеянне Мытнага кодэкса. Такім чынам, тлумачыць агенцтва, мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты для Беларусі будуць знятыя аўтаматычна, не чакаючы, калі дакументы па АЭП падпішуць і ратыфікуюць Расія і Казахстан.

У пратаколе таксама замацавана захаванне да 1 ліпеня 2011 года дзейных ставак мытных пошлін на легкавыя аўтамабілі для фізічных асоб. Гэта значыць іх рэгуляванне нацыянальным заканадаўствам прадоўжана яшчэ амаль на год. Акрамя таго, да 1 ліпеня 2011 года ў Беларусі захоўваецца нацыянальны рэжым рэгулявання гандлю з трэцімі краінамі.

Як заявіў 5 ліпеня ў Астане першы віцэ‑прэм’ер урада Расіі Ігар Шувалаў, «беларускі бок па‑ранейшаму лічыць, што фармаванне Мытнага саюза, адзінай мытнай тэрыторыі вядзе да адмены экспартных пошлін ва ўзаемным гандлі. Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Казахстан — я падкрэсліваю, што гэта не рашэнне адной Расійскай Федэрацыі, на гэтым настойвае і Рэспубліка Казахстан — лічаць, што да фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) і набыцця моцы ўсімі пагадненнямі, якія фарміруюць АЭП, у кожнага боку застаецца права збіраць экспартныя пошліны, пры фарміраванні АЭП такіх магчымасцяў не застанецца».

Нагадаем, раней Беларусь прапанавала Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты ў 2010 годзе, а на нафту — з 1 студзеня 2011 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?6

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?6

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць