Грамадства

Школьнікі пакутуюць на нізкавокасць, парушэнні паставы і псіхічныя захворванні

Захворванні органаў зроку займаюць першае месца па распаўсюджанні ў вучнёўскай моладзі.

Пра гэта на сумеснай калегіі Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства спорту і турызму 29 ліпеня ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко.

Паводле яго слоў, калі ў першых класах ад міяпіі (блізарукасці/нізкавокасці) пакутуюць прыкладна 7% школьнікаў, то бліжэй да выпускных класаў іх працэнт узрастае да 20. На другім месцы па ступені распаўсюджання знаходзяцца розныя парушэнні паставы, на трэцім — псіхічныя захворванні.

У цэлым, паводле слоў Рыжко, згодна з вынікамі дыспансерызацыі ў Беларусі прыкладна 26% дзяцей маюць I групу здароўя, гэта значыць здаровыя, прыкладна 58% — II групу (перанеслі нейкія захворванні або часта і працягла хварэюць), прыкладна 14% — III групу (з хранічнымі захворваннямі) і прыкладна 2% — інваліды.

Спецыяліст паведаміў, што 45 дзяцей знаходзяцца на ўліку ў наркалагічнай службе з дыягназам «алкагалізм» і восем — «наркаманія». Кажучы аб праблеме падлеткавай цяжарнасці, Рыжко зазначыў, што ў Беларусі такіх выпадкаў у 2,5 разу больш, чым у краінах Заходняй Еўропы, дзе, паводле статыстыкі СААЗ, фіксуецца 5–20 выпадкаў цяжарнасці на тысячу дзяўчат 15–19 гадоў. Прыблізна 70% падлеткавай цяжарнасці ў Беларусі заканчваюцца родамі.

На думку Рыжко, для вырашэння названых праблем неабходна ўмацаваць фізкультурна-спартыўную базу ўстаноў адукацыі, палепшыць якасць харчавання ў школьных сталовых, развіваць медыка-сацыяльную і псіхалагічную службы для падлеткаў, а таксама прыняць шэраг іншых мер.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Валянціна Качан таксама канстатавала праблему недастатковай фізічнай нагрузкі вучнёўскай моладзі. «Міністэрства аховы здароўя выступае за тое, каб усе мерапрыемствы, звязаныя з фізічнай нагрузкай, не выносіліся за межы навучальнай праграмы, — сказала яна. — Сёння, як правіла, іх стараюцца перанесці на суботнія дні».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць