Улада99

Лукашэнка: Я не прэтэндую на шапку Манамаха

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не прэтэндуе на ўладу ў Расеі і што яму досыць прэзідэнцтва ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не прэтэндуе на ўладу ў Расеі і што яму досыць прэзідэнцтва ў Беларусі.

«У Расеі да Лукашэнкі нармальна ставяцца, дарэчы, як і ў Літве.

Але гэта не азначае, што я прэтэндую на шапку Манамаха ў Крамлі ці ў вашай літоўскай дзяржаве. Мне дастаткова ўлады ў Беларусі», — заявіў А. Лукашэнка ў інтэрв’ю віленскай газеце «Литовский курьер», апублікаваным у чацвер.

«Я нармальна працую. Мяне людзі паважаюць. Ды мне ўжо не да гэтага — я ўжо наеўся гэтага хлеба, далей няма куды. Паважаюць расейцы Лукашэнку, дык вы выкарыстоўвайце гэта. Не спрабуйце брудам панізіць яго аўтарытэт у расейскім грамадстве, тым больш што атрымліваецца ўсё наадварот», — сказаў ён.

«І гэтыя напады — «Бацька‑1», «Бацька‑2», тры, чатыры — я ня ведаю, глядзелі вы ці не, я не глядзеў. Мне аналіз давалі, таму што ў мяне не было часу, я ў камандзіроўках правёў гэты час .
А па‑другое, калі мне сказалі, пра што там размова, дык гэта ўжо наша беларуская апазіцыя бруд гэты палівае некалькі гадоў. І сёння Расея прачнулася, узяла гэты бруд і выліла чарговым разам. Каму гэта цікава?» — сказаў А. Лукашэнка. — «А мяне папракаюць у тым, што я ўзяў паўзу, таму што мне няма чым адказаць. Я на бруд не збіраюся адказваць. Людзі разбяруцца».

«Хацелася б камусьці, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі. Таму ў саюзнай дзяржаве нам падкідалі не Канстытуцыю прымаць, як у дамове запісана, а прапаноўвалі адзіную валюту ў выглядзе расейскага рубля, а эмісія грошай будзе толькі ў Расеі.
Вы пагадзіліся б на гэта? Бяспраўная Беларусь і паўнапраўная Расея. Калі нешта трэба, бяжы пад Крэмль, стукай у дзверы або станавіся на калені штосьці выпрошваць. Навошта Расеі такая форма стасункаў з Беларуссю?» — працягнуў А. Лукашэнка.

Закранаючы пытанне прызнання Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, А. Лукашэнка заўважыў: «Яны кажуць: «Беларусь не прызнала Асецію і Абхазію».

Дазвольце, а што, Літва прызнала? Не. Але вы ж Літву так ня квасіце. Казахстан і Ўкраіна, з якімі Расея быццам бы сябруе сёння, прызналі Асецію і Абхазію? Не, не прызналі. Дык чаму такое стаўленне да Беларусі? Значыць, справа не ў Асеціі і Абхазіі», — дадаў А. Лукашэнка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць32

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?37

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт1

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць32

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць