Грамадства66

Тозік абяцае павышэнне пенсій

У Беларусі павышэнне працоўных пенсій магчымае на працягу бліжэйшых двух-трох месяцаў, паведаміў БелТА віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік.

«Ва ўрадзе разглядаецца пытанне аб павышэнні памераў працоўных пенсій, — сказаў ён. — Рашэнне будзе прынятае ў бліжэйшыя месяцы».

Намеснік кіраўніка ўрада падкрэсліў, што тут трэба зыходзіць з эканамічных магчымасцяў дзяржавы: «Каб з кішэні дастаць фінансавыя сродкі, трэба іх туды пакласці».

Анатоль Тозік падкрэсліў, што паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ідуць стабільна, ёсць «падушка бяспекі» для пенсійных выплат. «У гэтым плане пенсіянерам хвалявацца не варта — пенсіі выплачваліся і будуць выплачвацца своечасова і ў поўным аб’ёме», — запэўніў віцэ-прэм’ер.

Што датычыцца рэфармавання пенсійнай сістэмы, то гэта справа будучыні. «Неабходна спачатку выпрацаваць прынцыповыя падыходы, пры якіх і людзям было б лепш, і дзяржаве лягчэй, — растлумачыў Анатоль Тозік. — І пакуль такія падыходы не будуць вызначаныя, не будзе і крокаў па рэфармаванні пенсійнай сістэмы ў Беларусі».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

Польшча ўводзіць абмежаванні на палёты авіяцыі ўздоўж межаў Беларусі і Украіны

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»3

Марыя Калеснікава вяртаецца на музычную сцэну16

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka1

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену11

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць