Эканоміка7373

Больш за $500 атрымліваюць толькі 6,5% беларусаў

Ці гэта абяцала праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны?

Белстат агучыў вынікі папярэдняга даследавання медыяннага заробку ў Беларусі. Раней вылічваўся толькі сярэдні. У чым адрозненне? Сярэдні заробак вылічваецца надзвычай проста — агульная сума заробкаў па ўсёй краіне дзеліцца на колькасць работнікаў. За кошт надзвычай высокіх даходаў у некалькіх тысяч бізнэсоўцаў сярэдні заробак атрымліваецца завышаным у параўнанні з рэчаіснасцю.

Эканамісты назваюць медыянны падлік больш аб’ектыўным — гэта заробак сярэдняга беларуса.
Ён вылічваецца іначай. Напрыклад, пяць беларусаў зарабляюць 800 тысяч, 900 тысяч, 1 мільён, 1,1 мільёна і 100 мільёнаў рублёў адпаведна. Сярэдні заробак у такой сітуацыі складае 20,76 мільёна, а медыянны — 1 мільён. Гэта заробак чалавека, які знаходзіцца ў сярэдзіне шэрагу заробкаў.

Такім чынам, 28,7% беларусаў зарабляюць 1–1,5 мільёна. Яшчэ 19,5% чалавек маюць ад 1,5 да 2 мільёнаў рублёў.

Колькасць зусім бедных (менш за 500 тысяч рублёў) параўнальна невялікая — 2,9%.

Але і «багатых» няшмат. Усяго 6,5% беларусаў атрымліваюць больш за 3 мільёны рублёў ($500 у эквіваленце). Большасць з іх займаецца фінансавай дзейнасцю, аперацыямі з нерухомасцю і будаўніцтвам.

Каментары73

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць