Пракаповіч: Я не магу казаць, што гэта апошняе павышэньне стаўкі рэфінансаваньня
“Усё залежыць ад сытуацыі ў эканоміцы і на валютных рынках”, — патлумачыў галава Нацбанку.
Старшыня праўленьня Нацыянальнага Банку Беларусі адмовіўся даваць прагнозы адносна таго, якая стаўка рэфінансаваньня (СР) будзе ў Беларусі празь месяць ці два. Пётар Пракаповіч таксама ня стаў сьцьвярджаць тое, што першае за апошнія 5 гадоў павышэньне СР у Беларусі з 1 лютага г.г. да 11 % гадавых — сёлета апошняе.
“Адносна стаўкі рэфінансаваньня галоўная задача Нацбанку — гэта апэратыўнае й узважанае рэагаваньне на зьмяненьне сытуацыі ў эканоміцы краіны, самой краіне і за ейнымі межамі”, — сказаў 31 студзеня галава Нацбанку журанлістам.
“Таму, якая стаўка будзе заўтра ці празь месяц ці праз два, я казаць не магу... як і казаць пра тое, што сёлета гэта апошняе павышэньне стаўкі”, — заявіў Пракаповіч.
Але зь ягоных словаў ніякіх “падставаў для павышэньня СР бліжэйшымі тыднямі ці месяцамі няма”.
“Усё залежыць ад сытуацыі ў эканоміцы і на валютных рынках”, — патлумачыў галава Нацбанку.
Ён нагадаў, што павышэньне СР зьвязана беспасярэдне з адсоткавай палітыкай Нацбанку і скіравана на павелічэньне “прывабнасьці ўнёскаў насельніцтва і прадпрыемстваў у банкаўскай сыстэме, асабліва беларускімі рублямі”.
Пракаповіч таксама патлумачыў, што зьмяненьне СР — працэс складаны.
“Гэтае рашэньне прымаецца на падставе глыбокага аналізу. Гэта — вельмі запаволены і нават забюракратызаваны працэс”, — паведаміў галава Нацбанку.
“Мы спадзяемся, што больш павышаць стаўку нам не спатрэбіцца”, — падсумаваў Пракаповіч.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары