Культура22

Габелен з Быкавым віцебскай мастачкі ўзнагароджаны на трыенале ў Маскве

Вядомая віцебская мастачка Святлана Баранкоўская нядаўна прывезла ўзнагароду з першай расійскай трыенале сучаснага габелена «Квадратны метр — свая прастора», якая з верасня да 7 лістапада праходзіла ў Дзяржаўным музеі-запаведніку «Царыцына» ў Маскве.

Перамогу ў намінацыі «Паэтыка вобраза» атрымаў габелен «Апостал». Гэтую працу, выкананую ў традыцыйнай тэхніцы габелену, мастачка прысвяціла «апосталу беларускай нацыі» — пісьменніку Васілю Быкаву. Акрамя гэтага твора, С. Баранкоўская дасылала на выставу яшчэ дзве свае працы — «Новая зямля» (таксама памяці Быкава) і «Меч Святагоркі» ў гонар Эміліі Плятэр.

Як сказала Святлана Баранкоўская, журы ацэньвала каля 350 прац 250 аўтараў з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама мастакоў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Казахстана і краін Балтыі. За паўтара месяца выставу наведала больш за 7 тысяч чалавек. 7 лістапада адбылося ўзнагароджанне пераможцаў трыенале. «Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што габелен ёсць нават у якутаў», — падзялілася ўражаннем спадарыня Святлана.

Даведка: Святлана Баранкоўская скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Сябра Саюза мастакоў Беларусі і Саюза дызайнераў Беларусі. Пастаянная ўдзельніца гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выставаў. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Украіне, Расіі, Латвіі, Эстоніі, Германіі, Ізраілі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?21

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам1

Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў25

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя1

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця72

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?21

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць