Грамадства2323

Алена Каваленка: Да Сяргея падсаджвалі вязняў з нізкім статусам

З гэтым была звязаная ягоная спроба парэзаць вены.

19 красавіка зь Сяргеем Каваленкам у «Навінках» сустрэлася жонка Алена Каваленка. Спатканьне доўжылася ўсяго 20 хвілін.

«Не магу не адзначыць, што настрой у яго лепшы. Крыху лепш ён выглядае, але ўсё роўна ў яго засталіся праблемы са здароўем. Зьявіліся праблемы з боку нырак, справакаваныя наўмыснымі і непрафэсійнымі дзеяньнямі лекараў у калёніі „Віцьба-3“, якія ўводзілі Сяргею адмысловы катэтар, шмат часу яго не вымалі і недакладна апрацоўвалі.

Яшчэ ён мне зноў распавёў пра зьдзекі, якія зь ім адбываліся ў калёніі „Віцьба-3“. Гэта і тое, што не давалі яму спаць, калі ўключалі над ім лямпы, якія гарэлі ўсю ноч, пакуль ён быў прывязаны да ложка цягам трох дзён.
Акрамя таго да яго падсаджвалі асуджаных зь нізкім сацыяльным статусам — менавіта з гэтым была зьвязаная ягоная спроба парэзаць вены. Вось такімі гнюснымі захадамі на яго спрабавалі ўзьдзейнічаць. Тут, сказаў, сытуацыя ўсё ж лепшая, лепшы пэрсанал. За ім назіраюць, але ўсё ж лепш. Далі нам на размову 20–25 хвілін, таму я ня ўсё пасьпела ў яго запытаць», - кажа яна.

Алена Каваленка кажа, што яе муж п’е сокі, есьць гародніну і садавіну. Паводле апошніх дадзеных, Сяргей Каваленка важыў 52 кіляграмы, але жонка вязьня не давярае гэтым зьвесткам, бо гэтулькі Сяргей важыў у дзень, калі яго прывезьлі ў «Навінкі» зь «Віцьбы-3», а калёнію ён пакінуў пры вазе 46 кіляграмаў.

«Я па-ранейшаму настойваю на тым, каб Сяргея зьмясьцілі ў цывільны шпіталь пад нагляд цывільных мэдыкаў.
Тут нават не далі сустрэцца зь лекарамі, давялося гаварыць праз тэлефон. Намякнулі, што ў „Навінках“ Сяргея доўга трымаць ня будуць, а потым яго чакае турма і новыя праблемы», — сказала Алена Каваленка.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?30

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне1

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі1

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь1

У Беларусі надта падаражэла чырвоная ікра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць