Здарэнні33

Мінчанка збірала грошы з прадаўцоў рэгіёна, палохаючы адказнасцю за пратэрмінаванае

Расследуецца восем эпізодаў.

Восем крымінальных спраў расследуюць следчыя камітэты Вілейскага, Валожынскага і Мядзельскага раёнаў, заведзеных супраць 40-гадовай жыхаркі Мінска па артыкулах «Вымагальніцтва» і «Махлярства».

Намеснік пракурора Вілейскага раёна Вадзім Шукрынаў расказаў: мінчанка — кансультант грамадскага аб’яднання Мінска, якое займаецца абаронай правоў спажыўцоў.

Жанчына прыязджала ў Вілейку, заходзіла ў магазін, знаходзіла пратэрмінаваны тавар, паказвала прадаўцам пасведчанне і прапаноўвала загадчыцы магазіна заплаціць ёй, каб не агучваць гандаль няякаснай прадукцыяй.

Прадаўцы і адміністрацыя магазінаў у Вілейцы скідваліся грашыма і плацілі мінчанцы.

Па інфармацыі Вадзіма Шукрынава, у адным магазіне «рэвізору» выдалі 1 мільён 50 тысяч рублёў, у другім — 350 тысяч, у трэцім — 440 тысяч рублёў.

Вадзім Шукрынаў адзначае: падазроная ў злачынстве з пасведчаннем прадстаўніка грамадскага аб’яднання не мае ніякіх правоў прыцягваць работнікаў гандлю да адміністрацыйнай адказнасці. Вось толькі яны пра гэта не ведалі і збіралі грошы, каб адкупіцца.

Акрамя Вілейскага раёна, мінчанка «адзначылася» таксама ў Валожынскім і Мядзельскім раёнах.
Начальнік следчага камітэта Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч паведаміў «РГ», што ў адносінах да гэтай жанчыны па такіх жа злачынствах заведзеныя тры крымінальныя справы.

Пракурор Мядзельскага раёна Анатоль Івашкевіч паведаміў нашаму выданню, што ў Мядзеле супраць мінчанкі завялі дзве справы.

Максімальнае пакаранне, якое цяпер пагражае жанчыне, — да дзесяці гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі.
Следства заканчваецца. Чакаем суда.

Каментары3

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну21

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?2

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць