Эканоміка

Брытанскі бізнэс не пайшоў у Беларусь

Прыцягнуць брытанскі бізнес у Беларусь аказалася сапраўды цяжка — «з-за таго, што судовая сістэма не выклікае даверу, і з-за існага бізнес-клімату».
Пра гэта БелаПАН заявіла пасол Вялікабрытаніі Розмары Томас у інтэрв’ю з нагоды завяршэння сваіх паўнамоцтваў у Беларусі.

Дыпламат выказвае сумненні наконт таго, што ў найбліжэйшай будучыні можна будзе ўбачыць вялікі прыток брытанскіх інвестыцый у Беларусь.

«Для прыходу інвестараў патрэбна юрыдычная сістэма, якая выклікае давер, і больш спрыяльныя ўмовы для інвестыцый.
Паколькі магчымасці для бізнесу ў Беларусі знаходзяцца не на самым высокім узроўні, брытанскія інвестары не гатовы згадзіцца з тым жа ўзроўнем рызык, як у іншых краінах, дзе рызыкі высокія, але гэткая ж высокая і выгада», — сказала Томас.

Гаворачы пра развіццё супрацоўніцтва, пасол нагадала аб перамовах, якія вяліся некалькі гадоў таму наконт продажы беларускай гарэлкі праз аднаго з самых буйных дыстрыбутараў Вялікабрытаніі.

«Перамовы ішлі дастаткова някепска, а затым спыніліся. Такое адбывалася і раней, не толькі з гарэлкай, але і з іншымі прадуктамі — напрыклад з касметыкай.
Я не ўпэўнена, у чым прычына, магчыма, дырэктары беларускіх прадпрыемстваў (прынамсі некалькіх) баяцца рабіць штосьці новае. Магчыма, яны баяцца прымаць рызыкоўныя рашэнні. Але добра пралічаныя рызыкі — гэта аснова паспяховага бізнесу. У гэтым выпадку такога не адбылося, прычым усялякі раз адступаў беларускі бок», — падкрэсліла дыпламат.

Томас раіць беларускім уладам дакладна пралічыць, як правільна выбудаваць у краіне гэты баланс рызык і магчымасцяў, які ў першую чаргу ўлічваюць інвестары.

«Абсалютна відавочна, што ў Беларусі велізарны патэнцыял, як з-за высокаадукаваных работнікаў, так і з-за геаграфічнага становішча.

Калі б Беларусь скарыстала гэтыя перавагі, у тым ліку наладзіўшы адносіны з усімі сваімі суседзямі (хачу падкрэсліць: з усімі адначасова), думаю, бізнес бы сюды актыўна прыходзіў і развіваўся», — адзначыла Томас.

Паводле яе слоў, брытанскіх бізнесменаў можа зацікавіць супрацоўніцтва ў хімічнай, фармацэўтычнай, дрэваапрацоўчай сферах.

«Але брытанскі канёк — гэта паслугі па падтрымцы бізнесу, што ўключае ў сябе фінансы і лагістыку, — падкрэсліла Томас. — Павінна сфарміравацца крытычная маса кампаній тут, у Беларусі, якія будуць мець патрэбу ў нашых паслугах. У нас вельмі добра атрымліваецца прыцягваць сродкі, неабходныя для развіцця кампаній, гэта наша спецыялізацыя. Напэўна, можна сказаць, што такія паслугі ў Беларусі пакуль рана прапаноўваць».

Дыпламат таксама адзначыла, што Мытны саюз, які Беларусь будуе разам з Казахстанам і Расіяй, «цікавы, але пакуль усё ж трэба паназіраць, у што ён выльецца для Беларусі». «Мы ведаем, што ўрад Беларусі адзначае як перавагі, так і недахопы гэтага саюза. Мне здаецца, пакуль бізнесмены будуць прыглядацца да Мытнага саюза. Калі ён будзе функцыянаваць паспяхова, то гэтае ўтварэнне, вядома, дадасць Беларусі прывабнасці», — сказала Томас.

З іншага боку, падкрэсліла дыпламат, калі размова пра Мытны саюз заходзіць з брытанскімі бізнесменамі, якія ўжо працуюць у Расіі, яны адказваюць, што для развіцця бізнесу ў межах МС не абавязкова прыязджаць у Беларусь, а можна працаваць з Расіі. «Яны ўжо навучыліся працаваць у расійскім бізнес-асяроддзі. Магчыма, яно не такое ўпарадкаванае, як у Беларусі, але яны да яго ўжо прызвычаіліся», — растлумачыла пасол.

Розмары Томас лічыць, што Беларусі давядзецца працаваць больш, чым Расіі, каб мець рэальныя перавагі ў межах Мытнага саюза. «Гэта павінна стаць часткай брэнда Беларусі, часткай яе рэкламнай кампаніі. І я ўпэўнена, што гэта можа быць зроблена, але наўрад ці прынясе хуткія вынікі. Але гэта, безумоўна, магчыма — пры правільным планаванні, правільным стратэгічным бачанні і калі гэты план будзе належным чынам рэалізаваны», — адзначыла брытанскі пасол.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны7

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць