Грамадства99

Лукашэнка на Вялікдзень гаварыў пра пагрозы

«Беларусы заўсёды былі разам з расіянамі. У нас хапае пагроз, і супраць гэтых пагроз мы заўсёды ў гісторыі былі разам і заўсёды будзем разам».

Той вельмі магутны ўдар, якія быў нанесены з Усходу па беларускай эканоміцы, намі пераадолены на працягу першага квартала. Аб гэтым заявіў 8 красавіка Аляксандр Лукашэнка ў час велікоднага богаслужэння ў Свята‑Духавым кафедральным саборы, гаворачы аб нядаўніх падзеях, звязаных з павышэннем цэн на расійскія энерганосьбіты.

«Мы можам стаць на ногі. Мы сталі. Паверце, у першым паўгоддзі бягучага года мы наогул забудзем, што гэта было. Гэта дзякуючы таму, што вы заўсёды верылі ў тое, што мы разам рабілі «, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Я хачу, каб вы разумелі, што мы не навязваем волю нікому, мы ні з кім не канфліктуем», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле ацэнкі прэзідэнта, 2006 год для Беларусі быў нялёгкі. «Ён падарыў нам жорсткі канфлікт з нашай самай блізкай дзяржавай — гэта адбываецца пад дыктоўку асобных людзей у Расіі, як прынята іх называць алігархаў, якія пачынаюць у бухгалтэрыі лічыць: хто каму павінен», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы ні ў якім выпадку не павінны, грунтуючыся на тым канфлікце (сітуацыя вакол паставак расійскіх энергарэсурсаў. — Заўвага БЕЛТА), павялічыць тую трэшчыну і зрабіць раскол паміж нашымі народамі і дзяржавамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, беларусы «заўсёды былі разам з расіянамі». «Мы павінны заўсёды заставацца разам, як бы там не хацелася некаму па той або іншы бок барыкад. У нас хапае пагроз, і супраць гэтых пагроз мы заўсёды ў гісторыі былі разам і заўсёды будзем разам», — дадаў ён.

Як растлумачыў кіраўнік дзяржавы, «не прайшло двух месяцаў, як мы адчулі гэтыя пагрозы, і ў Расіі зразумелі, што змагацца супраць гэтых пагроз без Беларусі складана».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць