Эканоміка11

Бюджэт будзе бездэфіцытны: палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект на 2013 год

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 2 кастрычніка прынялі ў першым чытанні праект закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год».

Як паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, праект бюджэту сфарміраваны зыходзячы з росту ВУП у 108,5% да ўзроўню 2012 года. «Прынцыпова важна, каб рост ВУП дасягаўся за кошт выканання сукупнасці ўсіх паказчыкаў, але не за кошт празмернага стымулявання ўнутранага попыту, не за кошт накаплення ўнутраных і знешніх даўгоў», — сказаў ён.

Паводле слоў Харкаўца, «неабходна мабілізаваць уласны нерэалізаваны патэнцыял росту, а таксама шырокія інвестыцыйныя магчымасці замежнага капіталу як інструмента глыбокай інтэграцыі беларускай эканомікі ў сусветную».

Кансалідаваны бюджэт на 2013 год прагназуецца ў 197 трлн. 410,8 млрд. рублёў, ці 31,3% да ВУП.

Даходы па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2013 год прадугледжваюцца ў 121 трлн. 720,3 млрд. рублёў, ці з ростам да чаканага выканання бюджэту 2012 года на 26,1%.

Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў бюджэту з’яўляюцца падатак на дададзены кошт, акцызы і падаткі на знешнеэканамічную дзейнасць.

Расходы кансалідаванага бюджэту на 2013 год прагназуюцца ў 197 трлн. 410,8 млрд. рублёў, ці 32% да ВУП.

Расходы рэспубліканскага бюджэту на 2013 год сфарміраваны ў 21 трлн. 720,3 млрд. рублёў, ці з ростам да чаканага выканання бюджэту 2012 года на 26,1%.

Харкавец паведаміў, што ў 2013 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць бюджэту. У прыватнасці, значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі і іншыя выплаты.

Міністр фінансаў падкрэсліў, што ў законапраекце прапісаны «аптымальны варыянт выкарыстання бюджэтных сродкаў».

Плануецца, што ў другім чытанні праект бюджэту будзе разгледжаны на пасяджэнні 8 кастрычніка.

Каментары1

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну22

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць