Архіў

Цёплы люты

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

Цёплы люты

 

Хто б мог сказаць раней, што на Піліпаўку, калі «воўк люта вые», будуць ісьці дажджы? Спытае люты, ці добра абуты. І спытаў. Але ў тым сэнсе, ці не прамакае абутак. Звычайная лютаўская сярэднямесячная тэмпэратура ў Беларусі: — 6°С. Але сёлета люты ўдаўся надзвычай цёплым, у сярэднім блізу нуля. Гэтак цёпла ў Беларусі было толькі ў 1925 годзе. Пэрыяд беларусізацыі... Тады ў Менску й Навагарадку было зафіксавана 8 градусаў цяпла, а ў Шаркоўшчыне нават 10°. Скончылася вайна, ачуняла гаспадарка абапал савецка-польскай мяжы... Хоць абсалютны рэкорд цеплыні на гэты час быў зафіксаваны ў Берасьці ў 1974 годзе — +14°. Ну, ведама, Берасьце — поўдзень. Сёлета зь Берасьцейшчыны ў вырай не адляталі гракі са шпакамі. Птушкі ўсё ведаюць наперад. А вось абсалютны мароз, ажно —40°, быў зафіксаваны ў той самай Шаркоўшчыне ў 1956 годзе. Міжволі думаецца пра таемную сувязь паміж людзкімі лёсамі й знакамі прыроды. Хоць Шаркоўшчына — гэта ж поўнач.

Сёлета раней часу пачаўся адлёт на Поўнач канюкоў, чачотак, амялушак і крыжадзюбаў. А вось белая палярная сава наагул сёлета не завітала да нас з тае Поўначы. Каму дзе вырай... Наўрад ці хто пахваліцца, што сёлета бачыў і сьнегіроў, неад’емнага колісь спадарожніка беларускае зімы. Для большасьці жывёлаў гэткая пара спрыяльная. У лесе ім лягчэй знаходзіць сабе пакорм, калі сьнегу няшмат. Сёлета, зьбіўшыся з панталыку, у студзені пачалі па начах вішчэць каты. Нават каровы ў хлявох мыкаюць на вясну, адчуўшы водар пацяплелае зямлі.

А вось жа для зямлі гэткія сюрпрызы немаведама як абернуцца. Бо рунь можа збуцьвець, як ня будзе багата вільгаці. Хоць сьнегу, хоць... лютаўскіх дажджоў. Але ўродзіць лес. Грыбам ды ягадам гэта сама лепей. Бо чалавек пра іх не парупіцца. Дрэвы ўсе зарана сокі пусьцяць, і калі пасьля ўдарыць мароз, то зноў, як і летась, падмёрзнуць.

У народзе кажуць, што калі канец зімы цёплы, дык вясна будзе доўгай. Вочы вясна выесьць. А пад канец будзе горача. Сачыце за птушкамі.

Фрэноляг


Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі9

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі9

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць